На XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая з 8 да 12 лютага 2017 года будзе праходзіць у выставачным павільёне па адрасе пр. Пераможцаў, 14 адбудуцца прэзентацыі наступных кніг:
9 лютага. 14-00. Прэзентацыя кнігі кароткіх апавяданняў “Раптам стук у дзверы” празаіка Этгара Керэта і невялічкая лекцыя на тэму ізраільскай літаратуры. З удзелам перакладчыкаў Паўла Касцюкевіча і Сяргея Шупы. Канферэнц-зала.
9 лютага. 15-00. Прэзентацыя рамана чэшскага пісьменніка Яхіма Топала “Цэх д’ябла” з удзелам аўтара і перакладчыка Сяргея Сматрычэнкі. Галоўная сцэна выставы.
10 лютага. 11-00. Выбітная кніга брытанскага эксперта Дэвіда Пэрыша “Цішоткі і касцюмы: Дапаможнік па творчым бізнесе” цяпер даступная па-беларуску. Прэзентацыя з удзелам аўтара. Брытанскі стэнд.
10 лютага. 16-00. Прэзентацыя перакладу легендарнага рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Знахар”. З удзелам перакладчыкаў. Польскі стэнд.