Парламентарый расказала, як знаходзіць сродкі на рэстаўрацыю Гальшан, і паказала мясціны на Ашмяншчыне, адкуль паходзяць еўрапейскія каралева і прэм’ер-міністр.
Валянціна Лузіна лічыць свой родны край візітнай карткай Беларусі ў свеце. Яна расказвае гадзінамі толькі пра адзін “чорны замак” Гальшанскі, авеяны легендамі з часоў выхаду славутага рамана Караткевіча, і дэпутату нельга не паверыць — гэта месца незвычайнае. Нядаўна ж да яе аргументацыі дадаўся яшчэ адзін козыр: прэм’ер-міністрам Грэцыі стаў Георгіас Папандрэу, нашчадак Зыгмунта Мінейкі — ураджэнца вёскі Балванішкі (Зялёны Бор), што на Ашмяншчыне. Мінейка ўдзельнічаў у паўстанні Каліноўскага, эмігрыраваў у Эладу, прычыніўся да адраджэння Алімпійскіх гульняў у Афінах. З Гальшан жа яшчэ родам і заснавальніца польскай каралеўскай дынастыі — Соф’я, жонка Ягайлы. Для аднаго раёна ўжо гэтых фактаў дастаткова, каб ганарыцца сваёй урадлівай зямлёй. Спадарыня Лузіна здолела згуртаваць мясцовых патрыётаў і пакрысе стварыць на Ашмяншчыне не адну турыстычную Мекку, некалькі цэнтраў правядзення культурных фэстаў. Дэпутат падзялілася сакрэтамі прыцягнення інвестыцый і планамі на будучыню. Тэкст цалкам.