Чым беларусы могуць дапамагчы украінцам?

Адзенне, абутак, медыкаменты, дзіцячае харчаванне, сухія пайкі — толькі малая частка таго, у чым сёння маюць патрэбу ўкраінцы.


168.jpg

Сёння шмат хто з нас задаецца пытаннем, чым мы, простыя беларусы, можам дапамагчы суседзям у сітуацыі, калі тыя, хто называе сябе дзяржаўнай уладай, фактычна падтрымлівае расійскую агрэсію, прадастаўляючы расійскім вайскоўцам тэрыторыю нашай краіны ў якасці наступальнага плацдарма? Пра варыянты дапамогі  піша «Зялёны партал». .

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі

Варыянтаў для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, няшмат: сілавы супраціў і нават мірныя мітынгі цалкам выключаны, а змена аватарак — здаецца занадта простым і наіўным спосабам спыніць вайну.

І ўсё ж, сёе-тое мы можам зрабіць.

Самы просты спосаб дапамагчы Украіне грашыма.

Цяпер даволі шмат фондаў і ініцыятыў адкрылі зборы, якія сфакусіраваны на дапамогу суседзям. На наш вялікі жаль, усе яны знаходзяцца не ў Беларусі, але большасці з іх пакуль не забаронена дапамагаць.

Такім чынам, куды можна заданаціць сродкі:

Нацбанк Украіны адкрыў спецыяльны дабрачынны рахунак дапамогі краіне.

«Дом для мамы» праводзіць збор гуманітарнай дапамогі для маці з дзецьмі, якія ўцяклі з Луганска і Данецка.

«Галасі дзяцей» дапамагае дзецям, якія перажылі псіхалагічную траўму з-за вайны.

«Кожны можа» дапамагае дзецям з інваліднасцю з сем’яў, якія пацярпелі ад вайны.

Медыцынскі батальён «Шпітальеры» займаецца аказаннем першай медыцынскай дапамогі параненым украінскім салдатам.

«Усход-SOS» дапамагае пацярпелым у канфлікце на ўсходзе Украіны.

«Данбас-SOS» — актывісты Данбаса, якія займаюцца каардынацыяй дапамогі грамадзянам на ўсходзе Украіны.

United Help Ukraineперадае медыкаменты на лінію фронту.

Гуманітарны фонд для Украіны аказвае гуманітарную дапамогу арганізацыям, якія працуюць з бежанцамі на ўсходзе Украіны.

Калі вы ў Беларусі, вы таксама можаце падпісаць адкрытыя лісты і петыцыі, а таксама звароты ў дзяржаўныя органы, у якіх вы дакладна абазначаеце сваю пазіцыю супраць вайны і любых іншых агрэсіўных дзеянняў у рэгіёне.

Напрыклад, калектыўны зварот з патрабаваннем спыніць акты агрэсіі, які будзе накіраваны ў Савет Міністраў, Савет Рэспублікі і Нацсход.

Або петыцыю ЕС аб стварэнні чыстага неба над Украінай

А яшчэ можна стаць аддаленым валанцёрам:

«Conflict intelligence team» заклікалі валанцёраў «для дапамогі ў аналізе, фільтрацыі, катэгарызацыі інфармацыі, якая паступае (фота, відэа, спадарожнікавыя здымкі)»

«Українська Валанцёрская Служба» набірае валанцёраў для дапамогі людзям — ёсць магчымасць дапамагчы аддалена.

Калі вы ў Літве

Можна, напрыклад, узяць удзел у зборы, які запусцілі беларусы з ініцыятывы «Актыўным быць файна».

Калі вы хочаце падтрымаць збор, то можаце зрабіць гэта фінансава ці набыць і прынесці ў офіс ініцыятывы рэчы, якія пазначаны ў гэтым спісе. Адрас ініцыятывы: Вільня, вул. Пілімо, 6. Офіс працуе з 11 да 20 гадзін.

Дарэчы, там жа будуць рады вялікім скрынкам, у якія можна пакаваць дапамогу. Яе адправяць гуманітарным маршрутам ва Украіну.

Па больш падрабязную інфармацыю звяртацца ў ТГ @dzimka75

Калі вы ў Польшчы

У Польшчы таксама збіраюць сродкі на дапамогу Украіне і ўкраінцам — Збор сродкаў у Польшчы.

Патрэбна дапамога ў аказанні дапамогі і «Беларускаму моладзеву хабу», які збірае гуманітарку, забірае і размяшчае людзей.

169.jpg

Вы таксама можаце адправіцца ў склад на мяжы з Украінай helpukraine.center, дзе прымаюцца медыкаменты, гуманітарная дапамога, сухія пайкі.

Ці далучыцца да гэтай ініцыятывы, якая яднае беларусаў, што жадаюць дапамагчы Украіне.

Ну і сачыць за картай дапамогі, якую стварылі беларусы, і пра якую трэба расказваць украінцам, якія ўцякаюць ад вайны.

Partyzanka Freeshop збірае гуманітарную дапамогу.

Таксама можна далучыцца да беларусаў, якія аказваюць на мяжы дапамогу хатнім гадаванцам украінцаў.

Калі вы ў Латвіі

У Латвіі пакуль няма наплыву бежанцаў з Украіны, але мясцовыя тэлеграм-каналы актыўна ўключаюць у пошук дапамогі для эвакуацыі бежанцаў з зоны баявых дзеянняў.

Вось тут ёсць чат для тых, хто можа дапамагчы з транспартам.

А вось тут можна запоўніць форму, калі вы кіроўца і гатовы паехаць дапамагаць на польска-ўкраінскую мяжу.

Таксама ў Facebook створана закрытая група, у якую можна ўступіць, прайшоўшы нескладаную верыфікацыю. У ёй абмяркоўваюцца варыянты дапамогі і заўсёды можна прапанаваць сваю ці далучыцца да іншай.

Калі вы ў Грузіі

У Грузіі арганізаваны пункты збору гуманітарнай дапамогі ва ўсіх буйных гарадах.

У Батумі, напрыклад, працуе адразу некалькі пунктаў — адзін на Парнаваза Мэпе, 46 (скрыжаванне з Гамсахурдыя), другі — на Вахтанга Гаргасалі, 54.

photo_2022-03-03_14-00-47.jpg

Пункт на Парнаваза працуе кругласутачна. Арганізавалі яго грузінскія актывісты сумесна з беларускай, украінскай і расейскай дыяспарамі.

Іншыя кропкі збору ў Батумі:

Гамсахурдыя 6, adjika_batumi, 995 595091631
Парнаваз Мэпе 92/94, Batumi Dance Center, + 995 557290297
Кафэ «Мануфактура» вул. Лермантава, 21.,. 597165253, 592096464
Куток кавы Lavazza ў Batumi Mall (першы паверх)
Калі вы не ведаеце, што менавіта купіць / перадаць у пункт прыёму гуманітарнай дапамогі, то можаце патэлефанаваць па тэлефоне +995 568 92 92 92. Усе дзеянні штаба ўзгадняюцца з Пасольствам Украіны і Украінскай Дыяспарай Грузіі.

У Тбілісі арганізавана некалькі пунктаў гуманітарнай дапамогі, самы буйны з якіх знаходзіцца каля пасольства Украіны (Чаўчавадзэ, 76).

Іншыя кропкі збору гуманітарнай дапамогі ў Тбілісі:

Паліяшвілі, 60
Tamar Chovelidze 8. 12:00-21:00
Офіс «Shame» Аляксандра Чаўчавадзэ 8. Штодня, з 11:00 да 15:00. Кантакт: +995 574 700 740
Бар GRAALI на Grigol Abashidze. 4.
Галактыёна Табідзэ, 9
Radio cafe, Атанэлі, 29

Пункты збору гуманітарнай дапамогі таксама адкрыты ў Кутаісі:

Sergo Kldiashvili 34, +995557758031
Чаўчавадзэ 45, рыбалоўная крама.

Кожны вечар грамадзяне Грузіі і прадстаўнікі ўсіх дыяспараў збіраюцца на акцыі ў падтрымку Украіны. У Батумі такія акцыі адбываюцца на Плошчы Еўропы. У Тбілісі каля будынка Парламента.

Больш падрабязна аб ініцыятывах дапамогі Украіне можна пачытаць, напрыклад, тут. Таксама вы можаце далучыцца да міжнароднага праекта Mapahelp і паказаць, чым менавіта вы гатовыя дапамагаць Украіне.

greenbelarus.info