Паважаны журналіст, блогер, чытач!
Запрашаем вас да ўдзелу ў кампаніі “Чысты Байнет”.
Галоўная ідэя кампаніі — самарэгуляванне “інфармацыйнага” Байнету.
Галоўная мэта кампаніі – разам распрацаваць правілы прафесійнай і этычнай працы ў Байнеце, каб павысіць якасць нашага інфармацыйнага прадукту і паважаць інтэлектуальныя правы адзін аднаго.
Якія будуць правілы? Гэта трэба вызначыць нам з вамі.
Калі ласка, пакідайце свае прапановы ў гэтым вакенцы. (Калі гэта не спам, ваша прапанова абавязкова з’явіцца ў левай калонцы сайту і будзе ўлічаная пры распрацоўцы будучага Пагаднення.)
Далучайцеся!
***
Кампанія “Чысты Байнет” ініцыяваная супольна “Беларускай асацыяцыяй журналістаў” і кампаніяй “Будзьма!”