13 лютага ў Арт Сядзібе (Куйбышава 22) адбудзецца выстава аднаго творцы і толькі на працягу аднаго вечара. На выставе будуць прадстаўленыя працы аднаго чалавека, але які мае тры творчых вобраза: ён Андрэй Майер – мастак, дызайнер, ілюстратар, паэт і выканаўца (рэп), а таксама Cike 1 (графіці, стрыт арт), Anubis (рэп гурты: Подвальные Рифмы і К.У.Б.А.).
Андрэй скончыў мастацкую школу ў Віцебску, мастацка-графічны факультэт Віцебскага Дзяржаўнага Універсітэта і абараніў дыплом па станковаму жывапісу. Нягледзячы на тое, што ён вядомы як графіці-мастак, ілюстратар Cike1 і рэпер Anubis, галоўным у жыцці Андрэя застаецца станковы жывапіс (алей, акрыл, гуаш, акварэль і графічныя матэрыялы).
Вялікую частку свайго часу ён праводзіць у майстэрні, а палотны падпісвае «Андрэй Майер». Асноўныя героі ды матывы прац гэта: блазны, фантастычныя жанчыны і міфічная істоты, выкананыя ў акадэмічным жанры з прымешкай ар-нуво і сімвалізму.
Працы Cike1 экспанаваліся на розных выставах у Беларусі, Расіі і Германіі, а таксама публікаваліся ў разнастайных друкаваных выданнях. Карціны Андрэя знаходзяцца ў фондах некалькіх нямецкіх галерэй. Сам ён жыве і працуе ў горадзе Рэгенсбург, што ў Нямеччыне.
На пытанне, што чакае гледачоў выставы ў Мінску, Андрэй адказаў:
– У Мінску буду праездам, таму выстава аднадзённая, таксама як і ў маім родным Віцебску 8 лютага ў Цэнтры сучаснага мастацтва. Мерапрыемства накіравана ў першую чаргу на развіццё мастацтва і дыялог творчай моладзі. Я працую з многімі цікавымі і творчымі людзьмі па ўсім свеце. Раблю дызайн для музыкаў і танцораў, дызайны для маек, інтэрнэту. На выставе ў Мінску будуць паказаныя як старыя працы (персанажы і іншае), так і новыя стрыт-арт трафарэты, не без удзелу маіх мінскіх сяброў музыкаў, тасама планую «live painting» ад Cike1 .
Таму шчыра запрашаем 13 лютага з 18:00 у Арт Сядзiбу, Мінск, Куйбышава, 22, другі паверх.
Хочам зазначыць, што некаторыя з друкаванах прац мастака і трафарэты можна будзе на выставе адразу і набыць з рук Андрэя Майера.
Андрэй Майер, Cike 1 у інтэрнэце:
Web Portfolio: https://andreismaha.unrhymes.com/
Cike1 facebook: https://www.facebook.com/pages/Cike1/183811611715951
Cike1 vk: https://vk.com/cike1
https://sikeone.livejournal.com/
Песні: https://unrhymes.com, https://vk.com/k_u_b_a
Кантакт: andremaier.84de@googlemail.com
Праекты:
Cike x Scut36 “FotoGrafika”
“1 дзень – 1 персанаж“ https://vk.com/cike1
Cike1 x Anteater „ANTxCIKE“ T-shirt Design
Cike x Urbanroots T-shirt Design
Выставы:
2006 • Персанальная выстава СIKE 1(пры удзеле JRD) (жывапісь, графіка), Віцебск, Беларусь
2006 • Выстава-перформанс у лесе «FIRE FOREST» ( CIKE 1 ), Віцебск, Беларусь 2006
2007 • Выстава ( CIKE 1 ) у межах фестывалю TOP 30 The Best 2007 Масква (пры ўдзеле ОБРАЗА НЕТ), Масква, Расія
2007 • Персанальная выстава ў падвале ( CIKE 1 ) (жывапісь, графіка, персанажы, дызайн), Віцебск, Беларусь
2010 • Выстава акварэляў, Фрыдланд, Германія
2010 • Выстава персанажаў ( CIKE 1 ), Ляйпцыг, Германія
Удзел у выставах:
1998 • Двойчы ўдзельнік пленэра і выставы па выніках пленэра імя Язэпа Драздовіча, Беларусь
2006 • Майер, Масеціч, Чао Лу, Віцебск, Беларусь
2006 • Выстава (CIKE 1) у межах фестывалю TOP 30 The Best 2007 Масква пры удзеле ОБРАЗА НЕТ ( жывапісь, графіка, персанажы, дызайн)
2007 • Прызёр конкурсу Інстытута Гётэ ў Мінску ў намінацыі «Графіка»
2007 • Удзельнік выставы «Валянцінкі-2007» ГА «БСМ» Палац Мастацтваў, Мінск, Беларусь
2011 • Віцебск, Беларусь “Гравітацыя 2″
2011 • Барнаул, Расія „Zeit Geist“
2011 • Галерэя „Chrom” Боxум, Германія
Публікацыі ў часопісах:
BACKSPIN • хіп хоп часопіс (Германія) № 59 / кастрычніка (2004)
К9 • часопіс коміксаў (Украіна) № 11 лістапада (2004)
К9 • часопіс коміксаў (Украіна) № 6 чэрвень (2005)
INVOX • хіп хоп часопіс (Расія) № 4
400ML • графіці часопіс (Украіна)
OBJECT BOOK • стрыт арт часопіс (Расія) № 2 (2007)
URBAN ROOTS • графіці каталог (Расія) № 4 (2008) (Вокладка)
Мастацтва • (Беларусь) —- 2007
URBAN ROOTS • графіці каталог (Расія) № 5 (2009)
OUTLINE • часопіс (Расія) № _ (2009)