Цой па-беларуску ўжо 11 лістапада!

11 лістапада ў клубе “Pe:Public” пройдзе фэст, прысвечаны пяцідзесяцігоддзю Віктара Цоя. “Ў нескладовае” выканае чатыры песні, 2 з якіх – добра вядомыя працы Віктара Цоя. Адмыслова для канцэрта быў зроблены  мастацкі пераклад твораў на беларускую мову. Меркаванні вакол твораў падзяліліся нават у складзе выканаўцаў: некаторыя лічаць, што гэта глупства, некаторыя – што гэта вельмі цікава. У любым выпадку, ў гэтым ёсць правакацыя, а як вядома, шоу-бізнэс – перш за ўсё шоў і здзіўленне.“Я вучыўся граць на гітары па песнях Цоя ,- кажа Раман Арлоў. Не трэба рабіць выгляд і прыкідвацца, што Цой не меў уплыву на  музыку і палітыку на тэррыторыі сучаснай Беларусі. Год назад я пераклаў першую песню Цоя, гэта песня “Муравейник”. І таму, калі патэлефанаваў арганізатар, Віталь Супрановіч, і прапанаваў паўдзельнічаць у мерапрыемстве, менавіта пры ўмове перакладу песні Віктара Цоя на беларускую мову, то я адразу пагадзіўся. Я ўвогуле лічу, што гэта будзе добры праект для беларускай ідэі ў цэлым. Да таго ж падобны экспірыенс будзе скарыстаны і на канцэрце “Ў нескладовага” ў Маскве”.

Падрабязней пра канцэрт