Адпаведны тэст размешчаны на сайце рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр гігіены», паведамляе БелТА.
Тэст складзены на аснове вопыту спецыялістаў прафілактычнай медыцыны НПЦ гігіены як інструмент самаацэнкі і ўдасканалення гігіенічных навыкаў прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. На сайце гаворыцца, што змест і інтэрпрэтацыя вынікаў адлюстроўвае прыватнае меркаванне.
Аўтары прапануюць ацаніць фактары рызыкі, а таксама асаблівасці паводзін цягам апошніх 2-х тыдняў. У тэсце 23 пытанні. Яны тычацца ў тым ліку перамяшчэння па горадзе, наведвання крам, аптэк і ўстаноў грамадскага харчавання, а таксама фізічнага дыстанцыянавання ў грамадскіх месцах.
У выпадку значнай рызыкі інфікавання рэкамендуецца прыняць дадатковыя меры для таго, каб абараніць сябе і сваё асяроддзе.
БелТА