У Беларусі 6264 выпадкі каранавіруса

Паводле інфармацыі Мінздароўя, на раніцу суботы (18 красавіка) было зарэгістравана 518 новых выпадкаў каранавіруса, на раніцу нядзелі (19 красавіка) - 510, за апошнія суткі - 457.

каранавірус-4.jpg

Усяго, па дадзеных на панядзелак (20 красавіка), зарэгістравана 6264 станоўчых тэстаў на COVID-19: у Брэсцкай вобласці - 185, Віцебскай - 1504, Гомельскай - 322, Гродзенскай - 176, Мінскай - 789, Магілёўскай - 265, Мінску - 3023.

Выпісаныя па выздараўленні - 514 чалавек.

У асаблівай увазе спецыялістаў, у сувязі з цяжарам захворвання, маюць патрэбу 92 чалавекі.

Памёр 51 чалавек.