Цырымонія ўручэння прэміі “Дэбют” імя М. Багдановіча

18.03.2013 Афіша

Беларускі ПЭН-ЦЭнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на цырымонію ўручэння прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, на якой будуць ганараваныя маладыя літаратары і перакладчыкі.

У намінацыі “Паэзія” – Андрэй Адамовіч, Кацярына Макарэвіч, Наста Манцэвіч.
У намінацыі “Проза” – Андрэй Пакроўскі, Юлія Шарова, Ксенія Шталянкова.
У намінацыі “Пераклад” – Святлана Богуш, Павел Рааго, Ганна Янкута.

Цырымонія адбудзецца 21 сакавіка а 19:00 ў галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а).

Намінантаў павіншуюць Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Лявон Баршчэўскі, Павел Бераговіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч.
Вядоўца – Андрэй Хадановіч.

Выступіць гурт “Рэха”.