• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.03.2023 | Грамадства Гісторыя

Непрыкметныя волаты. Да Дня кніганошаў

16 сакавіка ў Летуве адзначаецца Дзень кніганошаў. У мінулым летувіскія кніганошы, а часам і кнігавозы (іх называлі і так) літаральна выратавалі нацыю і мову ад русіфікацыі, піша Уладзіслаў Гарбацкі ў «Новым Часе».


346.png
   Кніганошы

З 1864 па 1904 гады сваёй упартасьцю і адданасьцю сотні, тысячы мужчынаў і жанчын пераходзілі мяжу з Прусіяй, дзе друкаваліся кнігі, газэты па-летувіску і заносілі тысячамі сьцежак у Летуву ў складзе тады Расейскай імпэрыі выратавальнае друкаванае роднае слова. Тысячы арыштоўваліся, высылаліся на поўнач і ўсход імпэрыі, зьбіваліся, жанчыны-кніганошы гвалціліся, але зьяўляліся новыя і новыя кніганошы з усяе Летувы. А таксама з высылкі вярталіся былыя кніганошы, якія браліся за справу зноў. Такую нацыю не магла зваяваць царская імпэрыя.

У 2004-м ЮНЭСКО прызнала нелегальнае распаўсюджаньне летувіскіх кніжак унікальнай гістарычнай зьявай, якая ня мае аналягаў нідзе на сьвеце.

Да ўсяго цікавая гендарная гісторыя кніганошаў: жанчыны на роўных з мужчынамі ўдзельнічалі ў пераносе і асабліва ў распаўсюдзе забароненых летувіскіх кнігаў і газэтаў. І нават сярод распаўсюднікаў ужо ў самой Летуве часам большасьць складалі жанчыны, якія на кірмашах, у бажніцах і па вёсках раздавалі, прадавалі, абменьвалі кнігі. Іх зьбівалі, гвалцілі, трымалі разам з мужчынамі ў турмах, адмаўляючы ім асобнае месца, высылалі ў Карэлію, Валагодчыну і Ніжагародчыну, а яны вярталіся і зноў з кайстрамі ды лубянымі корабамі скіроўваліся ў дарогу па кнігі.

Адна зь першых кніганошаў у Летуве Караліна Лаўрынавічутэ тройчы арыштоўвалася, за сьмеласьць і ўпартасьць у кніжнай справе ў 1872 годзе высланая ў Карэлію, адкуль не вярнулася. Дасюль невядома, як і дзе загінула яна. Таму 16 сакавіка — дата гістарычная і важная для Летувы, каб не забыць вычын кніганошаў і трагічны лёс, які напаткаў многіх такіх непрыкметных волатаў і герояў.

347.jpg Сьцяна кніганошаў. Фота музэю Літоўскага народнага побыту

Гэтая дата зноў актуальная для Беларусі на фоне зачыненых выдавецтваў, сьпісаў забароненай літаратуры, прапановаў рэжымнікамі чысьціць кніжныя паліцы і паступовай русіфікацыі культурнага поля Беларусі. Не зважаючы на прагрэс і распаўсюд лічбавай кнігі, папяровая кніга застаецца запатрабаванай і сымбалем змаганьня за тоеснасьць і прысутнасьць. Зноў актуальная становіцца дзейнасьць кніганошаў, кнігавозаў.

Чаму Дзень кніганошы 16 сакавіка

Дзень кніганошы адзначаецца ў гадавіну нараджэньня Юргіса Бялініса (16 сакавіка 1846 году), кніганошы і заснавальніка сеткі нелегальнага распаўсюджваньня летувіскай літаратуры. Сьвята, якое сёньня рэабілітуе старыя мэтады барацьбы за мову і зьвяртае ўвагу на беларускіх непрыкметных волатаў, якія нясуць, вязуць і перадаюць кнігі па-беларуску па ўсім сьвеце. Бо наяўнасьць кнігаў на роднай мове як на радзіме, так і ў беларускіх асяродках у замежжы ўсё яшчэ яднае, мабілізуе, а часам прыцягвае ўвагу ўладаў і органаў. Як і ў 19 ст., сёньня праз кнігі па-беларуску робяцца ператрусы, людзі арыштоўваюцца і абвінавачваюцца ў здрадзе дзяржаве.

348.jpg
Вядомы ў Летуве эксьлібрыс, прысьвечаны кніганошам, у прыватнасьці аднаму з пачынальнікаў руху кніганошаў Юргісу Бялінісу.

Беларусы-кніганошы ў свеце

У 20 ст. беларусы ўжо вярталіся да кніганоства: так, слынны дзеяч беларускай меншасьці ў Польшчы Юры Туронак ужо ў XX ст. арганізаваў асаблівы канал дастаўкі нелегальнай беларускай літаратуры, цалкам выкарыстоўваючы ў сваёй дзейнасьці досьвед летувіскіх кніганошаў. Пазьней мэтад кніганошаў выкарыстоўвалі беларускія дыяспарнікі, каб, наадварот, вывезьці рукапісы з БССР на Захад: так, айцец Аляксандар Надсан вывез рукапісы беларускіх дысыдэнтаў і друкаваў іх у Лёндане: напрыклад, вядомае эсэ А. Каўкі «Ліст расейскаму сябру». Часткова дзякуючы кніганошам папаўнялася Скарынаўка. Лёнданскія беларусы і беларускі як ніхто іншы разумелі вартасьць кнігі, якая часта эфэктыўней і галасьней за зброі, грошай і нават дзяржаўнасьці ўзмацняла беларускасьць.

Кнігі, кніжнікі, кніжніцы ды кніганошы, «кніжныя рэцыдывісты» ці «кніжныя кантрабандысты», як часта абразьліва называлі іх, здаўна палохалі аўтарытарныя ўлады, бо разьбівалі як па зьмесьце, так і па форме ману дыктатуры, сьмяяліся зь яе. Кнігі стваралі і аб’ядноўвалі супольнасьці ў мінулым, стварылі нацыі, але і цяпер яны зьбіраюць раскіданую па сьвеце беларускую супольнасьць: ствараюцца цэнтры і бібліятэчкі ў Сакартвэла (Грузіі), Італіі, Летуве, Польшчы, Францыі. У летувісаў мы ўсё яшчэ можам навучыцца салідарнасьці, упартасьці і закаханасьці ў роднае слова. Кніганоства хоць і разьвіваецца цяпер у іншых, больш спрыяльных умовах, аднак сваёй місіі не згубіла: данесьці праўду і прыгажосьць па-беларуску і супрацьстаяць імпэрыі.

Але сяньня кніганоства мае да ўсяго і наступнае вымярэньне: беларусізацыю. Так, у 21 ст. з спазьненьнем у нас зноў зьявіўся шанец выправіць моўную сытуацыю, скансалідавацца з беларускамоўнымі, дапамагчы ім і сабе: набыць, прачытаць і перадаць іншым кнігі па-беларуску. Не абавязкова рызыкаваць і везьці ў Беларусь забароненую літаратуру — ня ўсе ўмеюць рызыкаваць фізычна, але ўсе беларусы і беларускі здатныя падтрымаць кніжную справу па-беларуску, набыць кнігу, прачытаць яе па-беларуску і пачаць адмаўляцца ад звычкі чытаць, думаць і размаўляць на мове імпэрыі і акупацыі.

Кнігі пра кніганошаў

Шмат кнігаў — як мастацкіх, так і навуковых — напісана пра кніганошаў на розных мовах, перадусім па-летувіску. Але хочацца таксама нагадаць пра навэлу «Кніганошы» (1962) Уладзімера Караткевіча, у якой фэномэн пашыраецца да беларускага вымярэньня. Пісьменьнік рамантычна і адначасова трагічна апісаў жыцьцё беларускіх кніганошаў і іх сваякоў. Страхі расейскага чынавенства перад кнігамі па-летувіску, па-ўкраінску, па-польску ці па-беларуску, тым больш лацінкай, дасюль перасьледуюць беларускіх зрусыфікаваных рэжымнікаў.

Па-летувіску ж асаблівай увагі заслугоўваюць падзабытыя і ў самой Летуве творы «Непрыкметныя волаты» (1929-1930) і «У змаганьні за родную мову» (1929) пісьменьніка і журналіста Рапаласа Мацконіса. У гэтых творах вядомы ў міжваенны пэрыяд пісьменьнік узьняў пытаньне памяці пра кніганошаў, пра іх вычын дзеля захаваньня мовы. Цікава, што аўтар акрамя звыклага пэрыяду дзейнасьці кніганошаў у 1864-1904 гадах у Расейскай імпэрыі, ахапіў і іншы, часта невядомы пэрыяд 20-30-ых гадоў 20 ст., калі Вільня апынулася ў складзе Польшчы. Р. Мацконіс адзначаў у дзёньніку, што летувіскія кнігі ў 20 ст., выдадзеныя ў Коўне, за невялікім выключэньнем, зноў былі недаступныя для летувісаў, гэтым разам у заваяванай Віленшчыне. Таму ён вярнуўся да тэмы кніганошаў і заклікаў летувісаў забясьпечыць віленчукоў кнігамі на роднай мове. Свой раман «Непрыкметныя волаты», які задумваўся як трылёгія, аўтар прысьвяціў барацьбе за правы летувіскага народу з часоў забароны друку да польскай акупацыі Віленшчыны. Выйшлі толькі дзьве часткі, другая ў 1930 годзе. Трэцяя, прысьвечаная польскай акупацыі Віленшчыны, была напісаная напалову, але так не зьявілася.

349.jpg
Помнік кніганошам у Коўне

Падзабыты сяньня, пісьменьнік быў папулярны ў міжваенны час, ягонымі кнігамі, часта дастаўленымі падкрадня кніганошамі, зачытваліся летувісы Вільні, як сьведчыць ва ўспамінах Она Міцуце, летувіская паэтка і жонка Янкі Шутовіча. Як бачна, кнігі і пасланьне, якое стала ў тым ліку і палітычным, зноў дапамаглі летувісам спраўдзіцца, адваяваць мову, Вільню. А яшчэ Рапалас Мацконіс стварыў цікавае параўнаньне кніганошаў з непрыкметнымі волатамі. Гэтыя волаты і дасюль йдуць, едуць небясьпечнымі сьцежкамі да чытачоў, несучы ратавальны і такі небясьпечны груз.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы

Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады...

valiancina_shauchenka
Афіша Літаратура

Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе

У межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» 30 сакавіка а 15:00BY/14:00PL у прамым...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».

Пабачыў свет сёмы том гадавіка антрапалаічнай гісторыі «Homo Historicus». Навуковы часопіс пад рэдакцыяй гродзенскага гісторыка...

valiancina_shauchenka
Кіно

Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»

У пачатку сакавіка прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская разам з камандай фестывалю «Паўночнае ззянне» запусціла...

Апошнія навіны

    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип