• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.01.2022 | Каляндар Асоба

Чалавек, які ахвяраваў сваё жыццё дзеля незнаёмца. Да дня нараджэння Максімільяна Кольбэ

8 студзеня 1894 г. нарадіўся Святы пакутнік Максімільян Кольбэ, манах-францысканец, святар, які добраахвотна прыняў смерць у канцлагеры Асвенцым дзеля незнаёмага яму чалавека.


RV5656_Articolo.jpg

Будучы Святы нарадзіўся ў польскім горадзе Здунска-Воля, што недалёка ад Лодзі. Пры нараджэнні яму далі імя Раймунд. У 13 год Раймунд і яго старэйшы брат Францішак збеглі з дому, каб уступіць у каталіцкі ордэн францішканцаў. Прайшоўшы складаны шлях, хлопцы дабраліся да Львова, дзе паступілі ў перадсемінарыю. У 1914 годзе Раймунд дае святыя зарокі і прымае манаскае імя Максімільян. У 1918 годзе стаў святаром, меў дзве доктарскія ступені: філасофіі і тэалогіі. За сваё жыццё і дзейнасць заснаваў тры каталіцкія выданні.

У 1922 годзе прыехаў у Гродна, служыў у Гродзенскім кляштары францысканцаў да 1927 года. Ненадоўга вярнуўся на Радзіму, а потым паехаў місіянерам у Кітай і Японію. У 1936 годзе Максімільян вяртаецца ў Польшчу ў мястэчка Непакалянув у манастыр. Пасля таго, як нацысцкая Германія напала на Польшчу ў верасні 1939 года, частка манахаў збегла. Кольбэ і яшчэ некалькі манахаў вырашылі застацца. Непакалянув, дзе служыў Кольбэ, стаў прытулкам для тысяч уцекачоў, у тым ліку для 2000 габрэяў.

Праз некаторы час пра гэта дазналіся ў гестапа, і 17 лютага 1941 года Максіміліян Кольбэ быў арыштаваны і зняволены ў Асвенцыме. Там эсэсаўцы яго часта збівалі за тое, што хаваў габрэяў і нават у лагеры працягваў пастырскую дзейнасць: хрысціў і спавядаў вязняў, што было забаронена.

У ліпені таго ж года з блока, дзе ўтрымліваўся Кольбэ, знік адзін вязень, ён спрабаваў збегчы, але загінуў. Каб застрашыць астатніх вязняў, намеснік каменданта лагера выбраў 10 чалавек, якім было наканавана памерці галоднай смерцю. Адзін з вязняў пачаў плакаць і казаць: «Няўжо я больш не ўбачу жонку і дзяцей?». Тады Кольбэ прапанаваў аддаць сваё жыццё замест жыцця гэтага мужчыны, і яго ахвяра была прынята.

Седзячы ў камеры і паміраючы ад голаду і абязводжвання, Кольбэ працягваў падтрымліваць таварышаў па няшчасці. Яны праводзілі час у песнях і малітвах. Праз два тыдні ён і трое іншых смяротнікаў былі яшчэ жывыя. 14 жніўня 1941 года старэйшы па шпіталі Ганс Бок атрымаў загад неадкладна пакончыць з вязнямі. Кольбэ і яго траім таварышам была зроблена ін'екцыя фенолу, пасля чаго яны памерлі. Цела манаха было крыміравана, а прах развеялі па ветры.

Максімільян Кольбэ кананізаваны 10 кастрычніка 1982 года. Дзень памяці — 14 жніўня.

АМ,budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип