Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне запрашае на дадатковыя ўрокі па беларускай праграме

З кастрычніка ў Першай беларускай анлайн-школе ва Украіне па суботах распачнуцца дадатковыя ўрокі па беларускай школьнай праграме. Урокі разлічаны на тых, хто вучыцца ў іншых школах, але не хоча губляць сваю мову і сваю гісторыю. Далучыцца можна з любой кропкі свету.


2.jpg

На датаковых ўроках будуць вывучаць беларускую мову і літаратуру, гісторыю Беларусі, культуру і мастацтва Беларусі, рускую мову і літаратуру. Таксама будуць праводзіцца ўрокі Дабрыні з Маляванычам (з акцерам Аляксандрам Ждановічам). 

Папярэдні запіс можна здзейсніць па кантактах тут: https://byschool.com.ua/ альбо наўпрост @Anastasiyanaka.

3.jpg

Першая анлайн-школа ва Украіне працуе з кастрычніка 2020 года. Ідэя яе стварэння ўзнікла ў акторкі і спявачкі Анастасіі Шпакоўскай, якая ў канцы жніўня 2020 года была вымушаная з дзецьмі з’ехаць з Беларусі.

Школа ўжо працуе два гады і выдала 13 атэстатаў дзяржаўнага ўзору Украіны.