• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.01.2022 | Грамадства

Зімовыя ўлікі — 2022: дапамажы падлічыць вадаплаўных птушак!

У гэтым годзе ў канцы студзеня і пачатку лютага праходзяць штогадовыя зімовыя ўлікі вадаплаўных птушак, піша ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Дапамажы нам падлічыць іх!


21.jpg
Лебедзі-клікуны. Фота Сямёна Левага

Навошта лічыць вадаплаўных?

Палічыць качыных летам вельмі складана, бо многія ўчасткі, дзе яны гняздуюць, маладаступныя. Але ўзімку гэтыя птушкі збіраюцца ў вялікія чароды ў месцах, дзе вада не замярзае. Улікі праводзяцца, каб ацаніць, колькі і якіх відаў гэтых птушак зімуюць у Беларусі.

Упершыню міжнародныя ўлікі вадаплаўных і каляводных птушак былі праведзены ў студзені 1967 г. з ініцыятывы папярэдніцы Міжнароднай арганізацыі па захаванні водна-балотных угоддзяў (Wetlands International). Зімовыя ўлікі вадаплаўных птушак праводзяцца ў многіх краінах, ахопліваючы вадаёмы і марскія ўзбярэжжы, і даюць уяўленне аб дынаміцы колькасці розных відаў птушак, а таксама інфармацыю аб стане водна-балотных угоддзяў.

Дадзеныя дапамогуць лепш планаваць дзеянні па захаванні рэдкіх відаў і арганізаваць ўстойлівае карыстанне паляўнічымі відамі птушак як у асобнай краіне, так і ў маштабах міграцыйных шляхоў.

Улікі птушак — гэта яшчэ і нагода пагуляць на свежым паветры і зрабіць цікавыя назіранні. Праз пацяпленне клімату ўсё больш птушак сустракаюцца на зімоўцы. Летась на зімоўцы налічылі 24605 асобін 37 водны і каляводны від птушак. Вынікі ўлікаў можна паглядзець тут.

Калі адбудзецца «птушыны перапіс»?

Да ўлікаў вадаплаўных можна далучыцца на працягу з 22 студзеня па 6 лютага. Важна ахапіць як мага больш незамерзлых вадаёмаў у краіне.

Як праводзіць улік?

Мы падрыхтавалі для цябе памятку па ўліку птушак: як выбраць месца і час для «перапісу», як правільна запоўніць анкету — адказы на гэта знойдзеш у ёй. Спампуй і карыстайся!

Улікі вадаплаўных ідуць па ўсёй Беларусі. Наведай найбліжэйшы вадаём, палічы, колькі там якіх відаў вадаплаўных і каляводных птушак, ды занясі ўсе дадзеныя ў анкету.

Важна: не падкормлівай вадаплаўных падчас улікаў. Гэта не спрыяе дакладнасці падліку і можа нашкодзіць птушкам. Помні, што хлеб і батон для іх небяспечныя: стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прызначаная. Такі корм дае адчуванне сытасці, але не дае дастатковай энергіі і вітамінаў.

Карыстайся кніжным вызначальнікам птушак або ягомабільнай версіяй. Таксама можаш далучыцца да Тэлеграм-чату «Ціў-ціў!» — аднадумцы-птушкары дапамогуць з вызначэннем птушкі.

Калі ўсё ж пазнаць від не атрымліваецца, запішы агульную колькасць птушак, сфатаграфуй ці прынамсі апішы невядомыя табе віды і пазнач іх колькасць таксама. Фота можаш даслаць нам на info@ptushki.org, спецыялісты дапамогуць вызначыць птушку.

Памятай, што для кожнага ўліку запаўняецца асобная анкета! Напрыклад, калі ты ў адзін дзень будзеш улічваць птушак на рацэ і на возеры, а праз некаторы час правядзеш паўторны ўлік на тым жа возеры, то табе трэба будзе падаць тры анкеты.

Даслаць нам анкету можна ў электронным або папяровым выглядзе.

22.jpg
Чайкі на зімоўцы. Фота Сямёна Левага

Дзе шукаць птушак?

У гэтым годзе на другую палову студзеня прагназуюць моцныя маразы. Большасць вадаёмаў будуць замерзлымі. Вадаплаўныя птушкі будуць збірацца ў месцах, дзе ёсць хуткая плынь або сцёкі цёплай вады. Таму ў першую чаргу неабходна праверыць сажалкі ачышчальных збудаванняў і ўчасткі рэк з хуткай плынню.

На што яшчэ звяртаць увагу?

Калі птушак на вадаёме няма ці ён увесь пакрыўся лёдам, таксама пазначай гэта ў анкеце.

Звяртай увагу на акальцаваных птушак і пазначай іх від, нумар кольца, дату і дакладнае месца назірання. Выдатна, калі зможаш зрабіць фота, каб расчытваўся надпіс на кольцы.

Куды дасылаць анкеты?

Анкеты ўліку дасылай у Сакратарыят АПБ не пазней за 13 лютага 2022 года:

у электронным выглядзе — на адрас: info@ptushki.org;
у папяровым выглядзе — на адрас: ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», вул. Парніковая, д. 11, пам. 4, 220114, г. Мінск.
Усе ўдзельнікі «птушынага перапісу» атрымаюць поўную інфармацыю пра яго вынікі.

Улікі водна-балотных птушак ладзяць АПБ і Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Далучайся да ўліку птушак і заахвочвай сяброў!

ptushki.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару

Навіны з будоўлі такія: брыгада ўжо разабрала дом, вывозіць смецце і пачынае разбор старога фундаменту. Знайшоўся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Грамадскі сектар

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) — заказнікі і помнікі прыроды мясцовага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»

Пасля вельмі доўгага перапынку ў перапісцы з нашым калегам — вядомым журналістам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам...

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе
    Грамадства
    Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»
    Грамадства
    Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на Эверэст
    Грамадства
    Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы
    Гісторыя
    Беларускі Патоп і «беларускі гетман»
    Грамадства
    У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі
    Грамадства
    Ці хочуць рускія вайны?
    Грамадства
    «Я разумела, што не толькі дапамагаю рукамі, але і расказваю пра беларусаў». Заснавальніца праекта «Sex Education» Аліна Бінада пра шлях да актывізму і валанцёрства ва Украіне
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Як апрацоўвалі жалеза на Беларусі ў VII стагоддзі да нашай эры?
    Грамадства
    У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква
    Культура Грамадства Краіна
    Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?
    Грамадства
    Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»
    Адукацыя Краіна
    З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках

Афіша

  • 18.05 — 17.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!
    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Аляксей Дзікавіцкі: «У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку»
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM