• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.03.2018 | Няроўнасці

“Дарагія і мілыя жанчыны!..”

 

Ужо які дзень медыйныя старонкі поўняцца “святам вясны” і звяртаюцца да “дарагіх і мілых жанчын” з неймавернай інтэнсіўнасцю. Дзень, які мае выразны палітычны сэнс, з цяжкай рукі патрыярхату ператварыўся ў букецік. Замест роўных правоў нам усё часцей жадаюць заставацца такімі ж прыгожымі, каб радаваць вока. Аднак давайце лепш глянем, у якіх сферах дагэтуль выразны гендарны дысбаланс, і разбяромся, чаму рана развітвацца з сапраўдным прызначэннем 8 сакавіка.

Палітыка

 Мы можам бясконца лічыць працэнт жанчын у беларускім парламенце, успамінаць, колькі ў нас цяпер міністарак (адна), але ўсё будзе марным без галоўнага пытання: якую палітыку праводзяць усе гэтыя людзі і які ўплыў маюць на прыняцце рашэнняў?

Як часта ў нас з’яўляюцца законы, што спрыяюць гендарнай роўнасці? Як спалучаецца дзяржаўны дыскурс “традыцыйных каштоўнасцяў”, заклікі “нараджаць болей” і выплаты па доглядзе дзіцяці ў памеры 312 рублёў? Ці далучылася Беларусь да Канвенцыі Савета Еўропы па барацьбе з гвалтам у дачыненні да жанчын? Ці палепшылася сітуацыя з аліментамі?

Добра, каб замест віншаванняў са “святам вясны” палітыкі адказалі нам на гэтыя пытанні.

 

Спіс забароненых прафесій

 Спіс забароненых прафесій дастаўся нам у спадчыну ад СССР. Ён дэманструе так званы “адмысловы падыход” да жанчын як групы, якая патрабуе абароны і апякунства. Гэта наўпрост звязана з рэпрадукцыйнай функцыяй і ўяўленнямі пра мацярынскую ролю. Але пачакайце: чаму міністэрства вызначае нашу “ролю” і “функцыю”? І ці ўлічваюць дзяржаўныя мужы (і дамы), што не ўсе жанчыны і не цягам усяго жыцця плануюць нараджаць дзяцей? І ці ведаюць яны, што здароўе мужчыны ў гэтай справе мае не меншае значэнне?

Так ці іначай, у Беларусі дагэтуль існуе 181 недасяжная для жанчын прафесія. Што гэта, як не дыскрымінацыя на дзяржаўным узроўні і парушэнне права на працу?

 

Эканамічная няроўнасць

 Па версіі “Сусветнага эканамічнага форума“, у 2017 годзе Беларусь заняла 5-е месца ў рэйтынгу гендарнай (ня)роўнасці ў эканоміцы. Мясцовыя медыі, інтэрпрэтуючы дадзеныя, пісалі, што разрыў у заробках скараціўся да 17,3%. Якім чынам мы абагналі Швецыю, Нарвегію і ЗША? І чаму не адчуваем гэта на ўласным жыцці?

З працэнтамі ўсё проста: журналісты схапілі і панеслі ў свет не тую лічбу. У глабальнай справаздачы папросту няма дадзеных пра тое, колькі атрымліваюць мужчыны і жанчыны за аднолькавую працу. А розніца ў аплаце ёсць, і яна значная. Да таго ж трэба ўлічваць, што разрыў залежыць ад сферы, пасады і вопыту. Напрыклад, калі мы паглядзім на распрацоўку праграмнага забеспячэння, дык убачым, што дысбаланс сярод junior складае $100, а сярод senior дасягае $600.

Паводле апошніх дадзеных, каб дасягнуць эканамічнай роўнасці ва ўсім свеце, спатрэбіцца 217 гадоў.

 

Гвалт

 Кожная трэцяя жанчына ў Беларусі сутыкалася з хатнім гвалтам, кожная шостая — з сэксуальным, кожная дзясятая зведала фізічны гвалт падчас цяжарнасці. Грамадства па-ранейшаму заўзята спачувае агрэсару і абвінавачвае ахвяру. Закона пра прадухіленне хатняга гвалту няма. Што тут яшчэ сказаць?

 

Культура і медыйныя рэпрэзентацыі

 Мастацтва, дызайн, рэклама — прасторы, дзе ствараюцца новыя сэнсы і праяўляюцца каштоўнасці аўтараў/аўтарак альбо грамадства ў цэлым. Прыкра, але культурныя дзеячы, дзяячкі і сёння заўзята жанглююць гендарнымі стэрэатыпамі і састарэлымі ўяўленнямі пра сучаснасць. Піяр-стратэгіі нярэдка эксплуатуюць жаночую сэксуальнасць і эстэтызуюць гвалт. Мізагінія і гамафобія — агульнае месца ў тэатры і кіно. Харасмэнт у творчых асяродках па-ранейшаму застаецца няёмкай тэмай, а пра ідэю інклюзіўных райдараў і пачынаць не варта.

Вясна, кветкі і ўсмешкі — гэта, канечне, цудоўна. Але не сёння. Восьмага сакавіка — самы час публічна выказвацца супраць дыскрымінацыі. Роўныя правы і магчымасці — вось што сапраўды прыгожа!

 

Таня Сяцко

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры

Каардынатар фэсту, філосаф Павел Баркоўскі ў інтэрв’ю Budzma.org распавядае пра новы конкурс ад «Pradmova», уласна сам сёлетні...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип