Электронны гайд па горадзе пад назвай «Зялёны Мінск» выпусціў Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У ім сабралі ўсё самае важнае аб экалагічна значных тэрыторыях Мінска: экасцежкі, заказнікі і прыродныя помнікі горада.
Экасцежка «Белая дача»
У даведніку падрабязна апісаны мінскія экасцежкі: «Акно ў прыроду» ў Цэнтральным раёне, «Цна» ў Савецкім, «Севастопальскі» і «Казачны край» у Першамайскім, а таксама маршруты «Лясное возера», «Лясное царства» і «Сасновы бор» у Партызанскім раёне.
У Завадскім раёне можна прагуляцца па сцежках «Царства жоўтагаловага каралька», «Чыжоўка» і «Шышкі».
Спампаваць гід можна бясплатна на сайце Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў.