Лідар гурта ДДТ даслаў ліст падтрымкі журналістцы Кацярыне Андрэевай

Пра гэта паведаміў яе муж Ігар Ільяш.


305892939_5310228702390126_2707031876385059733_n.jpg

У лісце ад Юрыя Шаўчука быў шарж з аўтапартрэтам музыкі і словы падтрымкі ад гурта.

306071888_5310228039056859_639061169226302709_n.jpg

«Каця прызнаецца ў лісце, што была вельмі кранутая гэтым мілым аўтарскім шаржам і словамі падтрымкі — «"нават слёзы на вачах выступілі"».

«Падтрымка ад лепшага, на мой погляд, сучаснага рускага паэта і любімага выканаўцы, годнага чалавека і грамадзяніна — гэта тое, што неверагодна умацоўвае дух. Раскрыю маленькі сакрэт: з таго моманту, як я пазбавілася магчымасці слухаць свой плэйліст, падборка любімых песень перамясцілася ў маю памяць, і на самых стромкіх паваротах маршруту ў галаве заўсёды гуляла ДДТ. Часцей за ўсё «Свобода», «Мёртвый горад», «Капитан Колесников», «Это всё», а пасля таго, як мяне асудзілі за "дзяржздраду" на 8 з лішнім гадоў (хоць лішнія — усе) — вядома ж «Родина»... І вялікі дзякуй за антываенную пазіцыю. Я веру, што "Господь нас уважает"», — напісала журналістка ў лісце да мужа. 

13 ліпеня Гомельскі абласны суд прысудзіў Кацярыне 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі па артыкуле аб «Здрадзе дзяржаве». 18 лютага 2021 года журналістка была асуджаная на два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму. Яе судзілі за жывы эфір на «плошчы Пераменаў» у Мінску 15 лістапада 2020 года.