Суд у Мінску прызнаў Deutsche Welle «экстрэмісцкім» выданнем

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-канала DW Беларусь, аднайменнага чата, а таксама ўсёй інфармацыйнай сеткі СМІ Deutsche Welle, у тым ліку двухлітарны лагатып DW, «экстрэмісцкімі матэрыяламі», пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «ГУБОП».


37.jpg

Выданне пакуль не ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У кастрычніку 2021 года Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт выдання за «распаўсюджванне гіперспасылак на матэрыялы, прызнаныя экстрэмісцкімі».

mediazona.by