DIY Film Fest у Менску 26-27 сьнежня

22.12.2009 Кіно

diy_film

Што рабіць, калі кінатэатры запаланяюць шэдэўры пра калядныя цуды, а душа прагне зомбі, крыху крыві і фільмаў з Джэлам Біяфрам у ролі сьвятара? Можна, канешне, пакорпацца ў торэнтах і зырыць потым усё з кампа, седзячы ў адзіноце на канапе. Але нашая вам карысная парада: беларускі кінапаказ гдыньскага фэстывалю DIY фільмаў 26-27 сьнежня ў кнігарні “Ў” можа стаць някепскім лякарствам. Глядзіце самі: два дні вэганскага хорару і трэшу, крывавых анімацыйных мюзіклаў, падлеткавых драмаў, падарожных відэа + яшчэ ўсякага на 5 гадзінаў.

Што значыць каля трох тысяч? Вы можаце заплаціць тры тысячы за ўваход і не атрымаць кніжку, а можаце крыху дадаць (у межах 1 тысячы) і атрымаць чытво на выбар.

Інфа: https://34mag.net/content/1048 www.myspace.com/diyfilmfest

Спампаваць афішу ў добрай якасьці можна тут: https://rghost.ru/732826

Для даведак: yesfuture gmail.com

Тэгі: