• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.06.2022 | Адукацыя Літаратура Беларуская мова

Для чаго чытаць кнігі і як гэта рабіць найбольш эфектыўна?

Алесь Тодараў разважае на budzma.org аб тым, навошта чытаць кнігі і якую карысць ад гэтага можна займець.


full_size_1579609148-28897dc9135981a27a202cb48541afc4.jpg

Многія памылкова лічаць, што чытанне кніжак не прыносіць ніякай карысці ў наш вірлівы час, калі ёсць відосікі на ютубе, падкасты на пляцоўках і модныя ціктокеры. Там усё нібыта раскладзена па паліцах і разжавана да максімальна зразумелага ўзроўню. Дык ці варта браць у рукі папяровы асобнік або пампаваць сабе на смартфон ці чыталку чарговую кнігу?

Чытанне літаратуры спрыяе развіццю не толькі крытычнага мыслення, але і развівае фантазію, крэатыўнасць, інтуіцыю. Вымушаны канцэнтравацца на словах, наш мозг успрымае значны аб’ём інфармацыі. Што можа палепшыць нашыя навыкі крытычнага мыслення і аналізу, а таксама падвысіць вашае ўменне канцэнтрацыі.

shutterstock_302089253-752x440.jpg

Калі вы чытаеце кнігу, вам даводзіцца запамінаць і парадкаваць храналогію падзей, тэрміналогію, увогуле любую новую інфармацыю. З кожным зноў створаным успамінам вы фармуеце новыя нейронныя сувязі, якія ў сваю чаргу падтрымліваюць ужо існуючыя. Акрамя таго, рэгулярна і шмат чытаючы, вы запаволіце або зусім прадухіліце магчымасць з’яўлення хваробы Альцгеймера ці дэменцыі.

Рэгулярная стымуляцыя мозга, якую забяспечвае чытанне, падобная ў нечым на практыкаванні, якія неабходныя для працы цягліц. Гэта ўмацоўвае асобныя часткі мозга, якія кантралююць вашыя думкі.

Ці варта пакідаць маргіналіі?

Маргіналіі (ад познелацінскага marginalis) — гэта тыя нататкі на палях кніг, летапісаў, лістоў, якія рабіў чытач у працэсе чытання. Як правіла маргіналіі ўтрымліваюць нейкія каментары, тлумачэнні або развагі над прачытаным.

Фрэнсіс Бэкан неяк заўважыў: «Адны кнігі трэба толькі паспрабаваць на смак, іншыя — праглынуць, і толькі нямногія — разжаваць і пераварыць».

Дык вось для таго, каб паспяхова і з карысцю засвоіць атрыманую інфармацыю з кнігі, трэба рабіць маргіналіі. Бо такім чынам мы падключаем да працы мысленне: пачынаем думаць, разважаць, аналізаваць, спрачацца або пагаджацца з аўтарам, вылучаць галоўнае ці другаснае, згадваем нешта с ваё.

b20580eb-95c0-41c0-b393-a245dda779a9_600.jpg

Такія нататкі неабавязкова пакідаць у самой кнізе. Тым больш не варта гэта рабіць, калі кніга — не таннае кішэннае выданне, а якасна аформлены фаліянт, які яшчэ і грошай добрых каштуе.
Каб рабіць выпіскі можа падысці невялічкі папяровы нататнік або праграма ў смартфоне. Можна таксама рабіць нейкія запісы ва ўкладцы «Выбранае» ў мэсэнджарах. У тым жа тэлеграме, напрыклад.

Што такое актыўнае чытанне?

Пад тэрмінам «актыўнае чытанне» трэба разумець такую працу з тэкстам, якая дапаможа якасна запомніць атрыманую інфармацыю.

Ёсць некалькі асноўных прынцыпаў актыўнага чытання:

1. Чытаць лепей седзячы за сталом, а не разваліўшыся на канапе. Такім чынам канцэнтраваць увагу будзе нашмат прасцей.

2. Калі чытаеце не мастацкую літаратуру, а напрыклад, нешта матывацыйнае, то працэс чытання можна смела пачынаць з канца. Спачатку азнаёмцеся з высновамі ў раздзеле, а потым ужо бярыцеся чытаць яго. Такім чынам вы лепей зразумееце тое, што хацеў сказаць аўтар.

3. Пасля таго, як прачытаеце кнігу да канца, паспрабуйце расказаць аб ёй сваім знаёмым ці сябрам. Падзяліцеся тым, што вам спадабалася, а што не. Можаце напісаць пра кнігу ў сацыяльных сетках кароценькі водгук.

Вашыя падпісчыкі будуць удзячныя, бо людзі ўвесь час шукаюць інфармацыю аб тым, што можна пачытаць/паглядзець.

Прадуктыўнасць або эфектыўнасць?

Як памятаем, прадуктыўнасць вызначае колькасць, а эфектыўнасць якасць. Адпаведна, калі вы прачыталі ў гэтым месяцы 3 кнігі, а ў папярэднім 2, то вашая прадуктыўнасць павялічылася, але не абавязкова павялічылася эфектыўнасць.

Наступным разам можна прачытаць 5 кніг і нічога не зразумець з іх, а можна прачытаць усяго адну, але правільна скарыстацца інфармацыяй, якая змешчана ў ёй. Такім чынам прадуктыўнасць будзе вышэй у першым выпадку, а эфектыўнасць у другім.

chitat-neskolko-knig-odnovremenno-polezno-—-pri-chtenii-literatury-raznyh-zhanrov-zadejstvuetsya-ves-mozg-chtoby-pravilno-obrabotat-poluchennuyu-informacziyu.png

Варта імкнуцца да асабістай эфектыўнасці, а не бяздумнай прадуктыўнасці. То бок чытаць кнігі не толькі для таго, каб пабавіць час, але і для таго, каб атрымаць ад іх нейкую карысць.

Колькі чытаць?

Самы мінімум, які варта адолець даросламу чалавеку — гэта 2 кнігі ў месяц. Гэта не так ужо і шмат, але разам з тым і не мала. Бо лепей хаця б нешта, чым зусім нічога.

Пры любым раскладзе вы будзеце знаёміцца з нечым новым, адкрываць для сябе раней нязведанае, пускаць у сваю галаву новыя задумы і ідэі. Гаворка, вядома, не пра бульварнае чытво.

viHivvn08D0-1200x900.jpg

Глядзець на свет чужымі вачамі надзвычай карысна. Чужое бачанне свету дапамагае карэктаваць свае погляды і пазбаўляцца ад уласных прымхаў, забабонаў і стэрэатыпаў.

Калі трымацца гэтай нормы цягам 10 гадоў, колькасць прачытаных кніг дасягне 240 штук, а за 40 гадоў можна прачытаць і ўсе 960! І нават гэтая тысяча кніжак можа змяніць жыццё любога чалавека ў лепшы бок.

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM