Журы прэміі Наталлі Арсенневай вызначылася з доўгім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду, паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр.
У спіс увайшлі:
Па статуце прэміі ў доўгі спіс можа ўвайсці ад 6 да 10 кніг, сябры журы вылучылі 7 кніг.
«Найперш хацелася б падзякаваць паэтам за працу, за пошук, за шчырасць, за тое, што беларуская паэзія застаецца надзвычай багатым і пярэстым феноменам. Чытаючы кнігі сёлетніх намінантаў, я не магла не заўважыць гэтых пошукаў, не сфармуляваць для сябе важных назіранняў, гэта надзвычай урадлівая глеба. Парадавала таксама, што ўжо на этапе лонг-ліста ў журы ўзніклі спрэчкі, якія патрабавалі прафесійнай дыскусіі: заўсёды добра, калі ёсць аб чым спрачацца»,— дзеліцца сваімі ўражаннямі сябра журы, пісьменніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец.
У журы прэміі сёлета ўвайшлі: паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль, паэт і перакладчык Сяргей Прылуцкі, пісьменніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец, паэтка, бард, выкладчыца Лера Сом, паэт, перакладчык і лаўрэат прэміі Наталлі Арсенневай 2020 Андрэй Хадановіч.
Прэмія за найлепшую кнігу паэзіі была заснаваная ў 2017 годзе ў гонар Наталлі Арсенневай — выбітнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша «Магутны Божа».
У 2020 годзе прэмію атрымаў Андрэй Хадановіч за кнігу «Школа травы», у 2019 — Марыя Мартысевіч за кнігу «Сарматыя», у 2018 годзе Алесь Разанаў і яго кніга «Перавыбранае». Першым лаўрэтам прэміі быў Уладзімір Някляеў, які ў 2017 годзе атрымаў ўзнагароду за кнігу «Толькі вершы».
Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне «Бацькаўшчына». Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.
Сачыць за навінамі прэміі Наталлі Арсенневай можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў, задаць пытанні можна, напісаўшы на адрас paezija@gmail.com.