“Дрэва энталіпт” Анкі Упалы ў галерэі “Ў”

10.04.2012 Афіша


Прэзентацыя кнігі Анкі Упалы “Дрэва энталіпт” пачнецца 20 красавіка а 19-й у галерэі “Ў” (праспект Незалежнасці, 37A).

Праграма прэзентацыі:

Урачыстае адкрыццё дрэва: Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч.

Выступ сябраў суполкі kvetki_doma: Алена Пятровіч і Алена Пятровіч.

Цудоўнае з’яўленне Балахона Балахонавіча і Вавёрыцы.

Суровае рэзюмэ:

Аксана Бязлепкіна
Маргарыта Аляшкевіч

Дыфузнае яднанне аўтара з гледачамі.

Драма “Курукіца” (тэатральная пастаноўка)

Ролі выконваюць:

Курукіца: Юля Цімафеева
Дзед: Сяржук Мядзведзеў
Апавядальнік: Павел Анціпаў
Soundtrack: Уладзімір Лянкевіч

Аўтограф-сесія аўтара.

Прыходзьце самі і прыводзьце сяброў!