Абвешчаны прыём заявак на другі сезон конкурсу рукапісаў «Шуфлядка»

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA распачынае прыём заявак на другі сезон конкурсу рукапісаў «Шуфлядка».


Afiša

Мэты конкурсу наступныя:

— падвысіць цікаўнасць шырокага кола чытачоў да беларускай кнігі, найперш да масавых жанраў;

— падтрымаць аўтараў, якія хацелі б выдавацца па-беларуску;

— паспрыяць падтрымцы беларускага кнігавыдаўніцтва.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:

— творы для дзяцей і падлеткаў;

— нон-фікшн і дакументальная проза;

— дэтэктыў, фантастыка, прыгоды, фэнтэзі.

Патрабаванні да рукапісаў:

— мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);

— не выдаваліся раней ні на якой мове;

— патрапляюць у адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).

Дэдлайн падачы заяўкі — 18 лютага 2024 г.

Форма падачы заяўкі па спасылцы

Рэгламент тут.

Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне адбываецца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту shuflyadych(at)gmail.com.