• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.12.2021 |

Брэсцкая друкарня адмовілася друкаваць газету «Ганцавіцкі час» у 2022 годзе

Друкарня апавясціла рэдакцыю, што не будзе працягваць дамову на паліграфічныя паслугі, тэрмін дзеяння якой заканчваецца ў канцы 2021 года. Такім чынам друкавацца ў Брэсце ў наступным годзе «Ганцавіцкі час» не зможа, піша медыапартал «Першы рэгіён».


59.jpg

Паведамленне аб скасаванні дамовы прыйшло ў рэдакцыю газеты 30 лістапада па электроннай пошце за подпісам намесніка дырэктара Брэсцкай друкарні Ірыны Іванісік. Пры гэтым на працягу многіх гадоў рэдакцыя «Ганцавіцкага часу» рэгулярна аплочвала паслугі, каб надрукаваць газету.

Дарэчы, у паведамленні з друкарні чамусьці памылкова пазначана імя па бацьку галоўнага рэдактара газеты: насамрэч, яго клічуць Пётр Паўлавіч Гузаеўскі.

57.jpeg

Пасля зададзенага па тэлефоне пытання, што стала прычынай скасавання дамовы, Ірына Іванісік адказала: «У нас загрузка мяняецца». На дадатковае пытанне, чаму аб гэтай загружанасці друкарні не было ўказана ў паведамленні (якое, дарэчы, прыйшло па электроннай пошце), Ірына Уладзіміраўна адказала сваім пытаннем: «А навошта?»

Варта заўважыць, што на друк штотыднёвага нумара «Ганцавіцкага часу» ў брэсцкай друкарні ішоў ў сярэднім 20-30 хвілін. Атрымліваецца, што «загрузка» цяпер павінна быць вельмі сур’ёзнай, калі друк накладу «Ганцавіцкага часу» стаў такім прынцыповым момантам.

Як зазначыў галоўны рэдактар выдання Пётр Гузаеўскі, 20 гадоў «Ганцавіцкі час» сумленна выконвае сваю працу на карысць чытачоў у раёне і далёка за яго межамі.

«Мы спрабавалі дапамагчы шматлікім людзям, і гэта спрацавала: уздымалі актуальныя праблемы, трымалі чытачоў у курсе падзеяў, якія адбываліся ў Ганцавіцкім раёне і не толькі. Мы аб’ектыўна асвятлялі падзеі і пісалі гісторыю раёна. Дзякуй усім, хто падтрымліваў і давяраў нам», — распавёў Пётр Гузаеўскі.

58.jpg
Пётр Гузаеўскі. Фота Мікалая Жукава, Прэс-клуб

Ён таксама дадаў, што рэдакцыя адправіць запыты ў іншыя друкарні і будзе чакаць адказаў і заявіў, што «Ганцавіцкі час» не развітваецца са сваёй чытацкай аўдыторыяй.

«Мы пастараемся працаваць з электроннай версіяй газеты, калі, вядома, чытачы згодны за яе плаціць. Нам цікавая зваротная сувязь з чытачамі па гэтым пытанні», — адзначыў галоўны рэдактар выдання.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип