Фотарэпартажам 1939 года падзяліўся краязнаўца Кастусь Шыталь, піша Зялёны Партал. Арыгінальныя здымкі былі зробленыя ў 1937 годзе ў Лунінецкім павеце, а надрукаваныя разам з апісаннем у газеце Wiadomości Drogowe.
Дарога была створаная з дубовых калодачак, ці спілаў, вышынёй 15-18 сантыметраў.
— Тыя калодкі былі адходамі лясной прамысловасці: сукі, вершаліны, кароткія круглякі. Аб’ём між імі запаўнялі дробным базальтавым гравіем ды палівалі потым усё бітумнай эмульсіяй фірмы «Kemi», якая мела сваю вытворчасць у Прушкаве каля Варшавы, — кажа Кастусь Шыталь.
У сучасным свеце бітумныя адходы прылічваюцца да небяспечных, у адрозненне ад адходаў драўніны.