Дударскі фэст-2012 – адзінаццаты па ліку міжнародны фестываль, які прысвечаны такому старадаўняму інструменту як дуда (валынка). У 2012 годзе дударскі рух Беларусі прыйшоў да смелых эксперыментаў у спалучэнні традыцыйных інструментаў і электроннай музыкі – праект “Пава”, DJ Павел Бальцэвіч, новая праграма гурта LitvinTroll новая праграма гурта Кашлаты Вох і інш. Зноў на сцэне з’явяцца дзеці – гурт з Івянца “Рарог”. Упершыню прыедзе дудар з Украіны – Віктар Лявіцкі. Традыцыйна будуць выступаць музыкі з Польшчы – упершыню на Беларусі гурт Tryzna. Упершыню на сцэне малады беларускі гурт “Тутэйшыя”.
27 красавіка. 19:00. Палац культуры ветэранаў (Я.Купалы.21) . Канцэрт-адкрыццё. Удзельнікі: СТАРЫ ОЛЬСА,
ESSA, Дуэт Дзяніс Сухі і Стась Чавус, Віктар Лявіцкі (Украіна), РАРОГ (Івянец, падлеткавы гурт), Перад канцэртам у фае – танцы са слухачамі, тэатр “Яварына”, гурт “Тутэйшыя”. Кошт квіткоў: ад 40 000 да 70 000. Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, пераход Гум, Палац ветэранаў (тэл. 017-3271180).
29 красавіка. 18:00. клуб Re:public. Гала-канцэрт. Удзельнікі: TRYZNA (Польшча), СТАРЫ ОЛЬСА, LITVINTROLL, “Тутэйшыя”, CORNU COPIA, DJ Павел Бальцэвіч & Зміцер Сасноўскі, Конкурс імправізацыі з DJ Павел Бальцэвіч, PAWA (фольк-мадэрн – праект гурта TESTAMENTUM TERRA), КАШЛАТЫ ВОХ. Танцавальная падтрымка: тэатры Дэ-Грыза, Яварына, Фламея, Гістрыён.
Кошт квіткоў: 45 000 – першыя 100, 55 000 – 65 000 папярэдне, танцпол, 75 000 – месца за столікам. Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, пераход Гум, клуб re:public, ГЦ Купалаўскі. 19 кропка. ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.
Даведкі: 6490888, 1103535, (017) 3271180