Дударскі Клуб

15.11.2011 Афіша

Дударскі Клуб працягвае пяты(!) сезон фальклёрна-танцавальна-алкагольных вечарынаў а таксама прэзэнтуе — тададам!— першую дударскую выставу!
Вас чакаюць гучанне дудаў (беларускіх і ня толькі), спевы і танцы, атмасфера карчмы, традыцыйнае шаленства, шмат піва і весялосьці.

У праграме — выступы адмысловых гасьцей, беларускія і еўрапейскія народныя танцы + джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў Стары Ольса, Testamentum Terrae, Irdorath, Келіх Кола, Cornucopia i iншых. Для жадаючых – бясплатныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.

+БОНУС гэтым разам: адкрыцьцё-прэзэнтацыя перасоўнай выставы „Беларуская дуда” (выстава ажыццяўляецца пры падтрымцы Праграмы малых грантаў Амбасады ЗША у РБ).

Вечарыны Дударскага Клуба дый самі посьпехі ў адраджэньні старадаўняга музычнага інструмента — дуды — сапраўдны культурны феномен. Такога няма ані ў каго з нашых суседзяў! Хіба такое можна прапускаць?

16 лістапада (серада), 20:00 – 24:00

клуб RE:PUBLIC, Прытыцкага 62,
(200 метраў ад мэтро Кунцаўшчына)

Кошт уваходу — 15 000 руб.

УВАГА! Дударам з дудой уваход вольны! Таксама дудар з дудой можа правесьці аднаго чалавека бясплатна ;)

Глядзі таксама:
Дударскі клуб: https://vkontakte.ru/dudarski_klub