У праграме:
• першы ў Беларусі канцэрт гурта Pawa
• выступ гурта сярэднявечнай музыкі Яварына
• выступы лепшых дудароў Беларусі
• і як заўжды – танцавальны вэрхал з народнымі і сярэднявечнымі танцамі!
Кошт уваходу: 15 000
Для дудароў(!) з дудамі(!!!) уваход вольны + дудар можа правесьці аднаго чалавека! ;)
Вас чакаюць гучанне дудаў (беларускіх і ня толькі), спевы і танцы, атмасфера карчмы, традыцыйнае шаленства, шмат піва і весялосьці.
А таксама джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў Testamentum Terrae, Стары Ольса, Irdorath, Кашлаты Вох, Cornucopia i iншых. Для жадаючых – бясплатныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.
Вечарыны Дударскага Клуба дый самі посьпехі ў адраджэньні старадаўняга музычнага інструмента — дуды — сапраўдны культурны феномен. Такога няма ані ў каго з нашых суседзяў! Хіба такое можна прапускаць?
Уваход у клуб з 19:00, пачатак выступаў а 20:00
Клуб RE:PUBLIC, Прытыцкага 62 (мэтро Кунцаўшчына)