Дудзь: “Калыма – цытадэль сталінскіх рэпрэсіяў”

23.04.2019 Замежжа

Папулярны расейскі блогер Юрый Дудзь зняў фільм пра адно з найбольш вядомых месцаў сталінскага ГУЛАГУ – Калыму, праз якую прайшлі каля мільёна зняволеных. У тым ліку і нашых землякоў. У прыватнасці, у фільме вядомы артыст Яфім Шыфрын распавядае, як ягонага бацьку арыштавалі ў Оршы, дзе ён у той час жыў, а пасля адправілі ў высылку.

Нажаль, беларусы пакуль не могуць пахваліцца такімі якасна зробленымі фільмамі пра рэпрэсіі сталінскіх часоў. У нас мякка кажучы іншая сітуацыя. Таму лічым вартым нагадаць пра наш праект “Будзьма памятаць!”, у якім ёсць таксама артыкул пра тое, як дэпартавалі беларусаў.