Дваравыя чацікі, супольнасці і камунікацыя: як не пасварыцца і выжыць?

Дваравыя супольнасці і дваравы чацікі — два словазлучэнні якія, у шэрагу іншых, часта ўзгадаваліся ў 2020 годзе. Супольнасці сталі месцам грамадскіх аб’яднанняў, а чат — інструментам камунікацыі і кіравання ўсёй маштабнай грамадскай дзейнасцю. Феномен дваравых супольнасцей у тым, што стварыліся яны не на патрэбу рэвалюцыі, і ў чатах першапачаткова абмяркоўвалі не выбары і падрыхтоўку да пратэстаў. Ад пачатку жыхары навакольных дамоў проста хацелі зрабіць свой двор больш камфортным і прывабным для сябе, але ў выніку рух перарос у сапраўдную палітычную сілу. Чаму дваравыя супольнасці — гэта амаль што дэмакратычныя інстытуты, як адбываецца іх эвалюцыя, і як выжыць у пекле дваровага чата, расказвае спецыялістка па камунікацыі Лізавета Шалай у падкасце «Утульны горад».


311.jpg

У новым выпуску:

КАТОСы, кааператывы і таварыствы ўласнікаў — што гэта такое, і чым адрозніваюцца?

Як аб’ядноўвацца ў краіне, дзе любое аб’яднанне прызнаецца экстрэмісцкім фармаваннем?

Навошта нам суседскія чацікі, і чаму яны пераўтвараюцца ў філіялы пекла на зямлі?

Як медыятар_кі могуць вырашыць ваш даўні дваравы канфлікт?

Дэбаты, выбары і змена ўлады: чаму дваравыя супольнасці — гэта мадэль дэмакратычнага грамадства?

Што рабіць, калі ваш старшыня кааператыву робіць шкодныя, на вашу думку, рэчы?

Паслухаць новы выпуск можна тут.