Прэм’ера падрыхтаванай Інстытутам Пілецкага выставы адбылася роўна праз 100 гадоў пасля прызнання за полькамі выбарчых правоў, піша Новы Час. Выстава распавядае гісторыю незвычайнай барацьбы польскіх жанчын за незалежнасць і роўныя правы для жанчын і мужчын.
Даведайцеся гісторыю Станіславы Палеолаг, Марыі Крэткоўскай, Аляксандры Шчарбіньскай, Марыі Дулембы, Марыі Канапніцкай і многіх іншых жанчын, чые дасягненні і біяграфіі складаюць важную частку дэмакратычнай і сучаснай гісторыі Польшчы.
Інстытут Пілецкага — гэта навукова-даследчы інстытут, створаны для міждысцыплінарнай і міжнароднай рэфлексіі над ключавымі пытаннямі гісторыі XX стагоддзя: Другой сусветнай вайной і досведам таталітарызму — нямецкага і савецкага, а таксама наступствамі іх дзеянняў. Інстытут збірае і адкрывае доступ да дакументаў, якія паказваюць аблічча XX стагоддзя, падтрымлівае навуковыя даследаванні і дзякуючы адукацыйным праектам і культурным падзеям пашырае веды пра мінулае стагоддзе.
Паглядзець віртуальную выставу можна тут.