Сёння ў Гародні праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных нацыянальнаму святу Рэспублікі Польшча – Дню Незалежнасці.
Урачыстая імша ў Фарным касцёле, выстава “Незалежная 1918” і канцэрт патрыятычнай песні хору оперы і філармоніі Падляскай у Беластоку – менавіта так выглядае фармат святкавання Дня незалежнасці Польшчы ў Гародні.
Імпрэзы, зарганізаваныя Генеральным касулятам Рэспублікі Польшча, можа наведаць кожны жадаючы. Уваход на канцэрт Беластоцкай оперы, які пройдзе ў гарадзенскім музычным каледжы, – вольны.
Гарадзенскія ўлады, негледзячы на папярэднія дамовы, спрабавалі заблакаваць канцэрт Беластоцкай оперы – аб гэтым Рацыі паведаміў Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гародні Адам Бернатовіч:
– Мы мелі пэўныя праблемы з арганізацыяй канцэрту і турбаваліся, што канцэрт адбудзецца або не ў той залі, якую планавалі, або ўвогуле не адбудзецца. У пэўны момант мелі інфармацыю ад абласных уладаў аб тым, што канцэрт можа адбыцца ў любы іншы дзень, акрамя 11 лістапада.
Тэгі: Горадня