Беларуская дыяспара за тыдзень сабрала 8000 даляраў на дапамогу беларусам у барацьбе з каранавірусам

Беларуская дыяспара за тыдзень сабрала прыблізна 8000 даляраў на дапамогу беларускім дактарам у змаганні з каранавірусам. Пра гэта «Бацькаўшчыне» паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі «ByCovid19 — дапамога ўрачам у Беларусі» Андрэй Стрыжак.

e647948d995c44c3fd8b58c994031fba.jpg

У прыватнасці, неабыякавыя беларусы нямеччыны займаюцца закупамі дэфіцытных пульсаксіметраў і бескантактных тэрмометраў.

«Калі б мы маглі цэнтралізаваць працэс з уключэннем дыяспары ў дапамогу дактарам, то ў нас ужо ёсць папярэдняя дамоўленасць аб дапамозе з пастаўкамі сабраных за мяжой рэчаў, патрэбных медыкам. Нават нягледзячы на карантынныя абмежаванні,» — кажа Андрэй Стрыжак.

Нагадваем, што паводле розных ацэнак пік захворванняў у многіх краінах, дзе каранавірус выявілі нашмат раней за Беларусь, яшчэ не наступіў.

Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!