• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.07.2017 | Беларусы свету

Дык хто ж вінаваты ў змарненні мовы?

Мова — душа народа. Без мовы няма спелай нацыі. Выключная арыентацыя ў пытаннях мовы на Расію вылілася праз 23 гады ў поўную катастрофу. Моўная палітыка і яе ідэалагічнае забеспячэнне ў Беларусі не скіраваныя на ўмацаванне незалежнасці і рэальнага суверэнітэту.

Прайшло ўжо больш за паўгода, як не «адпускае» сваім глыбокім зместам артыкул і яго аўтар — вязень Глыбоцкай папраўчай калоніі №13 Ігар Златагурскі «Хто вінаваты ў змарненні беларускай мовы?».

Спадар Ігар вельмі прафесійна выклікае на дыскусію. Ён пачынае яе з дакладна акрэсленай сваёй пазіцыі. Толькі асобы, надзеленыя спрадвечнай народнай мудрасцю і народнай педагогікай, здольныя ў публічнай дыскусіі сказаць: «Калі б на пытанне, хто вінаваты, давялося адказваць мне, то, не вагаючыся ні хвіліны, сказаў бы: асабіста я і мае продкі». Усе далейшыя думкі, разважанні, і асабліва шчырае самаспавяданне спадара Ігара кладуцца ў рэчышча агульнанацыянальнай катастрафічнай праблемы выратавання беларускай мовы. Святая шчырасць аўтара, што ў 90-я гады ХХ стагоддзя ў яго «тая мая любоў да беларускай мовы была вонкавай, а ў сапраўднасці я быў да мовы абыякавы. І толькі гэтая абыякавасць, а не штосьці іншае, і замінала пачаць гаманіць па-беларуску». Шчырасць у думанні і простыя словы раскрываюць і напаўняюць разуменне беларусамі аксіём: «Мова — душа народа», «Са смерцю мовы памірае і нацыя».Але пазіцыю спадара Златагурскага пра тое, што «ці варта закідаць уладзе» пра яе адказнасць за трагічны стан беларускай мовы, здаровым сэнсам і навукова-гістарычнай логікай нельга ні зразумець, ні апраўдаць. Любы генацыд ёсць генацыд. Моўны генацыд у Беларусі стаўся гістарычным працэсам на працягу стагоддзяў. Беларусаў апалячвалі, русіфікавалі стагоддзямі. Вось толькі адзін гістарычны дзяржаўны акт, адкуль ідзе пачатак сённяшняй русіфікацыі на дзяржаўным узроўні.

«…Великое Княжество Литовское впредь именовать только Белой Русью, а народ её белорусами, чем на века привяжем её к России. Замирить Белую Русь силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русского чиновника, русского учителя, русского попа. Именно они отнимут у белорусов не только их язык, но и саму память про самих себя», — расійская імператрыца Кацярына II, 1796 год.

Але, як сведчыць статыстыка царскай Расіі, нашы продкі духоўна і гераічна змагаліся за сваё выжыванне. Праз 100 гадоў, у 1897 годзе, адбыўся Першы Усерасійскі перапіс насельніцтва Расійскай імперыі. Яго вынікі такія: «По родному языку Европейской России» ў губернях «говорили на белоруском языке в Виленской 56,1%, в Витебской — 53,0%, Гродненской 44,0% Минской — 76,0%, Могилевской — 82,4%. Всего — 63,5% или 5.408.420 жителей». Як бачна, за 100 гадоў ні рускі штык, ні руская школа, ні рускі поп не змаглі асіміляваць нашых улюбёных у родную мову продкаў.

Мова — душа народа. Без мовы няма спелай нацыі. На сёння яе стан інакш нельга назваць, як катастрафічным пасля ўвядзення афіцыйнага двухмоўя. Прыняты дзяржавай Закон аб адзінай дзяржаўнай мове ў Беларусі дзейнічаў толькі няпоўных 5 гадоў. Без таго, што было рэальна дасягнута ў адраджэнні беларускага народа за гэта гістарычнае імгненне, не было б сучаснай Рэспублікі Беларусь. У той час дзяржава абараняла, спрыяла імкліваму адраджэнню, распаўсюджванню беларускай мовы, этнічнаму яе аздараўленню. Гэты час ад прыняцця «Закона Аб мовах у Беларускай ССР» (26 студзеня 1990 года) і «Закона Аб дапаўненні артыкула 68 Канстытуцыі Беларускай ССР» (26 студзеня 1990) і да ўсталявання ўлетку 1994 года прэзідэнцкай сістэмы кіравання краінай быў зорным, калі беларуская мова была адзінай дзяржаўнай на нашым небасхіле.

Праведзенымі ў маі 1995-га і ў лістападзе 1996-га рэферэндумамі сама дзяржава (магчыма, не прадбачачы сённяшнюю сітуацыю) пазбавіла беларускую мову ўсялякай магчымасці быць запатрабаванай у афіцыйным і грамадскім жыцці. Яно амаль у поўным аб’ёме абслугоўваецца рускай мовай, што пазітыўна ўплывае на імклівую татальную русіфікацыю. У выніку беларусы на сваёй гістарычнай радзіме жывуць фактычна не толькі без сваёй роднай мовы і нацыянальнай культуры, і да таго ж яшчэ ў сфальсіфікаванай гісторыі. Праблемы мовы і культуры карэннага этнасу ва ўсіх краінах свету адносяцца да стратэгічных праблем нацыянальных інтарэсаў дзяржавы.

Выключная арыентацыя ў пытаннях мовы на Расію вылілася праз 23 гады ў поўную катастрофу. Моўная палітыка і яе ідэалагічнае забеспячэнне ў Беларусі не скіраваныя на ўмацаванне незалежнасці і рэальнага суверэнітэту. На жаль, па традыцыі непавагі да папярэдніх кіраўнікоў у СССР, спачатку закансервавалі ўсё, што атрымалі ў спадчыну ад папярэдняга палітычнага рэжыму, а затым сталі працягваць звыклую за стагоддзі для нашага народа палітыку русіфікацыі. Гэта прывяло да сапраўднай нацыянальнай трагедыі беларусаў: яны не толькі амаль франтальна анямелі ў роднай мове, што вельмі трывожна, а сталі абыякавымі да сваёй дзяржаўнасці.

З улікам ролі і месца сучасных СМІ ў жыцці грамадства, кардынальна выправіць становішча магчыма толькі на нацыянальным дзяржаўным узроўні. Патрэбна кансалідацыя розуму ды сакральнай энергіі беларускага народа і ўлады.

Да тэмы будзе і выказванне выкладчыка філасофіі маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі, аглядальніка «Новой газеты» і папулярнага аўтара допісаў у Фэйсбуку Максіма Гарунова. На пытанне журналіста: «Як вы адчуваеце: Беларусь захаваецца праз сто гадоў?», адказаў: «Беларусы ў любым разе застануцца і нікуды не падзенуцца і праз сто, і праз дзвесце гадоў. Бо гэта беларусы. Калі яны ўжо дажылі да 2017 года, нягледзячы на ўсе перыпетыі гісторыі, якія з імі здараліся, дык, думаю, і пасля 2017-га яны працягнуць існаваць. Яны проста даказалі сваё права на існаванне тым, што так доўга трываюць. Куча народаў навокал знікла — прусы, яцвягі — а гэтыя ёсць».

Яскравым сведчаннем неўміручасці беларускага этнасу і беларускай мовы ёсць наш апанент з Глыбоцкай турмыІгар Златагурскі. Ён, як Знічка на беларускім небе, і ў спецыфічных умовах жыцця выпраменьвае святло нашай годнай вечнасці ў моўнай сімфоніі ўсіх народаў планеты Зямля. Дзякуючы яго публікацыі ў сродках масавай інфармацыі жыхары Беларусі даведаліся, што беларуская мова жыве ва ўсіх куточках беларускай прасторы, нават у самых неспрыяльных.

Пра сённяшнія праблемы нацыянальных моваў у краінах Еўрасаюза ў «Новым Часе» (№11, 24 сакавіка 2017) надрукаваны змястоўны артыкул Алега Новікава «Мова і Еўропа», які пажадана не прапусціць. Ён карысны для думання над вырашэннем праблем беларускай мовы ў Беларусі ва ўмовах глабалізацыі і русіфікацыі, якія нясуць пагрозу моўнай і культурнай асіміляцыі-русіфікацыі.

Мікола Савіцкі, Новы Час

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Мастацтва

«Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава

Таго самага, у якога Гадзіла ванітуе агнём, а Адам з Евай вяртаюцца ў рай, узброеныя ПЗРК. І ўсё гэта ў форме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам

Усе вынікі працы з праблемай гвалту ў сям’і зведзеныя на нуль за апошнія тры гады. Улада хавае статыстыку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна

У выдавецтве «Янушкевіч» распачаўся перадпродаж ліцэнзаванага выдання «Брацтва пярсцёнка» — першай кнігі знакамітай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі

29 лістапада 1830-га ў Варшаве пачалося вызвольнае паўстанне — першае пасля падзей вайны 1812-га года. Што адбывалася...

Апошнія навіны

    Грамадства Мастацтва
    «Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава
    Грамадства
    Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам
    Грамадства Літаратура
    Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна
    Грамадства Гісторыя
    Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    Гісторыя
    Місія ЮНРРА і Беларусь: дапамога краіне, заангажаванасць Якуба Коласа і афіцэра Беларускай краёвай абароны
    Дэкаланізацыя — гэта не тэарэтычны панятак для інтэлектуалаў, гэта рэальнасць, з якой трэба працаваць
    Гісторыя
    Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    Грамадства
    Памерла Крыстына Шманьда, праўнучка Францішка Багушэвіча
    Грамадства
    «Беларусь пачынаецца з цябе»: натхняльны сацыяльны ролік ад «Годна»
    Грамадства Літаратура
    «Згаладаўся па вершах»: Зміцер Вішнёў пра будучыя кнігі і лабараторыю творчасці
    Грамадства
    Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла
    Грамадства
    Як беларускія нячысцікі зіму зімавалі
    Грамадства Літаратура Асоба
    Ганна Кандрацюк: «Было адзінства — нягледзячы на ўсе муры і межы, мы былі адным народам. Я хацела гэта зафіксаваць, бо цяпер незразумела, як будзе далей»
    Грамадства Гісторыя
    Аброчныя капліцы Беларусі як сродак ад эпідэмій
    Культура Літаратура
    «Бура і націск» у беларускай літаратуры

Афіша

  • 29.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Мора Хрысціны» ў Варшаве

  • 29.11 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 29.11 — 30.11Выстава падвойных дываноў у Гродне
  • 29.11 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 29.11 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 29.11 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 29.11 — 30.11Выстава Алены Хатэнка «Усё з’яўляецца чымсьці іншым» у Мінску
  • 29.11 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип