Леанарда Дыкапрыа нядаўна быў прызначаны паслом міру ААН па пытаннях змены клімату і, падобна, ён сур’ёзна настроены на барацьбу з экалагічнымі праблемамі. Акцёр выступіў з натхняльнай прамовай на саміце ААН па пытаннях змены клімату.
«Як акцёр я зарабляю на жыццё тым, што прыкідваюся. Я граю выдуманых персанажаў, якія нярэдка вырашаюць выдуманыя праблемы, — сказаў ён. — Думаю, чалавецтва гэтак жа ставілася да зменаў клімату: быццам гэта выдумка, быццам гэта адбываецца з чыёйсьці чужой планетай, быццам калі прыкінуцца, што клімат не змяняецца, праблема знікне сама сабой». Дыкапрыа сказаў, што праблема набыла сапраўды глабальны маштаб, і для яе вырашэння мала дзеянняў асобных людзей. Ён заклікаў сусветных лідараў сур’ёзна падысці да яе вырашэння: «Можна тварыць гісторыю або застацца ў ёй цёмнай плямай».