Цэнтр новых ідэй запрашае на панэльную дыскусію “Для беларускай стабільнасці патрэбная моцная рука? Чаму зразумелыя правілы гульні і якасныя інстытуты важней за моцнага лідара”.
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!).
Беларускае грамадства ўвайшло ў XXI стагоддзе з процьмай дурных ідэяў, якія сядзяць у нашых галовах. Шмат з гэтых шкодных меркаванняў засталося нам у спадчыну ад Савецкага Саюза, але нават цяпер яны працягваюць жыць і квітнець. Калі мы хочам, каб эканоміка была больш развітай, а адносіны ў грамадстве – больш добрымі, то нам трэба ачысціць сваё мысленне.
У рамках праекта “Зомбі-ідэі” Цэнтр новых ідэй ладзіць новую панэльную дыскусію пра тое, якая ўлада патрэбная ў Беларусі.
“Крепкий хозяйственник”, “моцная рука”, “жорсткі лідар” ды “эфектыўны менеджар” – гэта адно і тое ж ці не? Ці сапраўды інакш не выцягнуць Беларусь з трэцяга свету, ці ёсць альтэрнатывы? Які баланс патрэбны паміж паўнамоцтвамі ўлады і кантролем з боку грамадства? Ці магчыма з Беларусі зрабіць Сінгапур? А Еўропу?
Аб гэтым паспрачаюцца нашыя спікеры:
– Пётр Пятроўскі, сустаршыня рэдакцыйнай рады “Евразия. Эксперт”, кіраўнік кансерватыўнага цэнтра Nomos.
– Таццяна Караткевіч, сустаршыня кампаніі “Гавары праўду”, кандыдатка ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2015-га года.
– Уладзімір Кавалкін, кіраўнік праекта “Кошт урада”.
Мерапрыемства падрыхтавана пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Меркаванні, выказаныя ў межах мерапрыемства не адлюстроўваюць афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага Саюза.
Культ центр Корпус,
пр-т Машэрава 9, корпус 8
19 ліпеня ў 19:00