Алена Дашкевіч атрымала прэмію за вокладку кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў», паведаміў Беларускі ПЭН-цэнтар — піша Свабода.
Кніга была напісаная празь некалькі месяцаў пасьля сьмерці Міхала Анемпадыстава. У ёй сабралі цікавыя і новыя факты пра Анемпадыстава, ягоныя вершы і песьні для «Народнага альбому» і гурту «Новае неба», раней не публікаваны сцэнар «Народнага альбому» для польскай тэлевізіі, унікальныя фатаздымкі і «магічную мапу» Анемпадыстава, а таксама ўспаміны пра яго больш як 60 людзей.
Грошы на выданьне зьбіралі праз краўдфандынг.
Прэмію імя Міхала Анемпадыстава заснавалі ў 2019 годзе ў памяць пра дызайнэра, паэта, фатографа, культуроляга, які пайшоў з жыцьця ў 2018-м. Ініцыятыва адзначаць найлепшую кніжную вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна зь Беларускім саюзам дызайнэраў і «Лятучым унівэрсытэтам», а таксама польскім партнэрам ТАА «H&L» і фондам «Адкрытая культура».