Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Чаму ў 1990-м годзе смаленскія дэпутаты былі гатовыя далучыцца да Беларусі? Адкуль на гербе Невеля Пагоня? Хто насамрэч жыве пад Веліжам і Суражам? Хто такія беларусы-тудаўляне і куды яны падзеліся? Як Пскоў трапіў у кабалу да Масквы? Да чаго тут балты, славяне, Тургенеў і Балаховіч? Дзе шукаць гістарычную і этнічную мяжу між Беларуссю і Расіяй? Тлумачым — у нашым відэа.
Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» глядзіце па спасылцы.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.