Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Адкуль стараабрадцы ў Беларусі? За што іх палілі жыўцом і высылалі ў Сібір? Хто такія «злябы» і «мазэпы»? Хто п’е з «паганай кружкі»? Чаму стараабрадцы не пілі гарэлкі і не ўжывалі цукру? У чым феномен Веткі і да чаго тут «руская смута»? Якія словы, назвы, імёны і прозвішчы пакінулі па сабе стараабрадцы? Праўда і міфы пра стараабрадцаў — у нашым відэа.
Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» глядзіце па спасылцы.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.