Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.

Калі з’явілася мяжа між Беларуссю і Украінай? Як яна выглядала ў часы Русі і ВКЛ? Чаму народная беларуская мова падавалася ўкраінцам «літоўскай»? Дзе была Літва паводле палешукоў? Як Берасце, Пінск, Лунінец і Мазыр маглі аказацца ў складзе Украіны? Да чаго тут Сталін, Хрушчоў і Панамарэнка? Адказы — у нашым відэа. Нязгодныя? Запрашаем у каментары!
Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» глядзіце па спасылцы.