Лічыцца, што з пескавіка добра рабіць абярэгі — асабліва жанчынам. Нібыта ён ахоўвае ад бедаў і сурокаў. Ці праўда гэта, ці не — невядома. Але ж паганскіх ідалаў з пескавіка дакладна рабілі. І не толькі ў Егіпце, піша «Добры канал».
І ў нас на Беларусі ёсць цікавая гісторыя знаходкі ідала з пескавіка, якога знайшлі хлопчыкі на беразе ракі Серабранкі ў Старым Шклове ў 1963 годзе. Яго называюць Шклоўскі Ідал, ці Шклоўскі Ёлуп. Шклоўскага Ідала перавезлі ў Мінск (прычым досыць моцна па дарозе пашкодзілі). Цяпер ён стаіць у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі.