7 жніўня 2022 года стартавала міжнародная акцыя «Дзень годнасці», калі на працягу тыдня беларусы замежжа будуць арганізоўваць мерапрыемствы, прымеркаваныя да другой гадавіны жнівеньскіх падзей пасля прэзідэнтскіх выбараў 2020 года і шматтысячных пратэстных акцый пасля іх.
Марш годнасці ў Варшаве, фота: budzma.org
Цягам тыдня акцыі пройдуць у 30 гарадах свету. Беларусы свету арганізоўваюць не толькі маршы, але канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы. Беларусаў заклікаюць апранацца ў нацыянальныя колеры, вышыванкі і цішоткі, прыносіць з сабой нацыянальную сімволіку.
Акцыі 7 жніўня адбыліся ў Познані, Лондане, Брусэлі, Вашынгтоне, Філадэльфіі, Варшаве і Беластоку, дзе да маршу далучыліся ўкраінцы і сумесна з беларусамі патрабавалі спыніць вайну на сваёй Радзіме. 8 жніўня эстафету падхапіла Вена.
Чытайце яшчэ: Як прайшоў Марш годнасці ў Варшаве (фота)
Вільня, 18:30, Кафедральная плошча Вільнюса, мітынг-перфоманс, 19:30 марш Годнасці да Амбасады, там мітынг рэквіем.
Клайпеда, 19:00, The Arch | Monument to the United Lithuania Рыга, Латвія, 19:00, марш Годнасці, ад нацыянальнай бібліятэкі да помніку Свабоды.
Варшава
Вольны хор запрашае адзначыць Дзень годнасці вялікім канцэртам. Хор заспявае важныя і знакамітыя творы беларускіх аўтараў, прагучаць таксама прэм’еры забытых твораў. Канцэрт адбудзецца ў межах фэсту Вольных Беларусаў «DaVoli». У ім таксама бяруць удзел беларускія акцёры.
Уроцлаў, 19:00, марш Годнасці, NFM (plac Wolności 1)
Кракаў, 19:00, марш Годнасці, Збор удзельнікаў - plac wielkiej armii Napoleona, пасля чаго марш вуліцамі Кракава рушыць да помніка Міцкевічу на Рынку.
Гданьск, 18:30, марш Годнасці, Збор удзельнікаў-каля фантана Няптуна. Шэсце вуліцамі Гданьска да Еўрапейскага цэнтру Салідарнасці
Шчэцін, 19:30, марш Годнасці, ад ul. Jasne Błonia да Plac Żołnierza Polskiego
У Берліне адбудзецца імпрэза «Берлінск: іншы горад, іншае жыццё». Усіх ахвотных запрашаюць далучыцца да сумеснага даследавання горада i падзяліцца сваім асабістым досведам эміграцыі праз узаемадзеянне з сучасным беларускім мастацтвам.
У праграме — выстава мастачкі Надзеі Саяпінай, паэтычныя чытанні з Дзмітрыем Строцавым, эмбіент-сэт ад REFRUM, паказ фільма Аляксандра Камарова «Palipaduazennije, майстар-клас па шаўкаграфіі з мастком Аляксандрам Бельскім. Пачатак імпрэзы ў 18:00.
9 жніўня ў Празе адкрываецца выстава «Беларусы супраць вайны ва Украіне», якая фіксуе ў мастацкіх творах, плакатах і фотаздымках, як беларусы працягваюць падтрымліваць Украіну і змагацца супраць агрэсараў. Пачатак, а 19:00
У Таліне запрашаюць на паказ дакументальнага фільма «The Okrestin Sisters» («Сёстры Акрэсціна») Мікалая Купрыча. У Мюнхене 9 эніўня пакажуць фільм «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы. Паказ фмльма «Кураж» Аляксея Палуяна адбудзецца ў Празе і Батумі.
Мерапрыемствы ў межах міжнароднай акцыі «Дзень годнасці» працягнуцца 13 і 14 жніўня: у Эдынбургу (Вялікабрытанія), Хельсінкі (Фінляндыя), Чыкага, Бостане (ЗША), Капенгагене (Данія) і іншых гарадах.
Для таго, каб не прапусціць важныя беларускія падзеі ў вашым горадзе, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапаможа падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра цікавыя беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!