«БЕРЛІНСК: ІНШЫ ГОРАД, IНШАЕ ЖЫЦЦЁ». Імпрэза ў Берліне

09.08.2022 18:00 - 22:00 Otto Braun straße 70-72 Бясплатнае

9 жніўня Ambasada Kultury у партнёрстве з Razam Kunst, ABA i CEC Artslink запрашае на імпрэзу «Берлінск: іншы горад, іншае жыццё». Усе ахвотныя змогуць далучыцца да сумеснага даследавання горада i дзяліцца сваім асабістым досведам эміграцыі праз узаемадзеянне з сучасным беларускім мастацтвам.



Дата: 9 жніўня

Час: з 18.00 да 22.00 (час мясцовы)

Месца: Otto Braun straße 70-72, Берлін 


Вось што будзе:


18.00 — 18.30 Эмбіент-сэт ад REFUM: гукавыя краявіды хвалевых абстракцый;

18.30 — 19.00 Kароткая прэзентацыя рэзідэнскай праграмы Art Prospekt з мастачкай Надзяй Саяпiнай і даследчыцай Сашай Рэйзар;

19.00 — 19.30 Паэтычныя чытанні ад Дзмітрыя Строцава;

20.30 — 21.00 Паказ фільма Аляксандра Камарова «Palipaduazennije» (2013);

18.00 — 21.00 Выстава Надзі Саяпінай «Тэмпаральнасць»; Выстава звяртаецца да аб’ектаў-сімбалаў, якія адлюстроўваюць пачуццё часовасці, знаёмае людзям ў вымушанай міграцыі.

18.00 — 21.00 Варкшоп «BERLINSK / COMMUNITY MAP» з Сашай Рэйзар. Удзельнікі будуць картаграфаваць Беларускі Берлін. Праект спалучае элементы картаграфавання супольнасці, унітарнага ўрбанізму і спекулятыўнага дызайну і вызначае горад, якiм яго ўяўляюць сабе звязаныя с Беларуссю мастакі, актывісты і выгнаннікі.

18.00 — 21.00 Варкшоп «MY OWN BERLIN / НЕТУРЫСТЫЧНЫЯ СУВЕНIРЫ».

Як мы адаптуемся да іншага горада, знаходзім у ім свае месцы, ствараем сістэму каардынат свайго новага дома? У рамках варкшопа вы падорыце адно аднаму месцы, словы і пачуццi ў выглядзе сувеніраў, якія захоўваюць «іншую» памяць перасялення, адаптацыі, вывучэння ды прысваення гарадской прасторы.

18.00 — 21.00 Майстар-клас па шаўкаграфіі з Аляксандрам Бельскім.

Беларускі мастак Аляксандр Бельскі запрашае стварыць разам аўтарскія прынты ў тэхніцы шаўкаграфіі з выявамі твораў сучаснага мастацтва і блізкімі кожнаму беларусу словамі і сімваламі.


Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ