Дзень горада і свята беларускай кнігі ў Пружанах

13.07.2012 Афіша

15 ліпеня ў Пружанах адбудзецца Дзень горада і свята беларускай кнігі, прысвечанае 130-годдзю з Дня нараджэння Я. Купалы.
Праграма святочных мерапрыемстваў :


14.00 – пачатак працы выязных выдавецтваў, атракцыёнаў, выставы народных майстроў, кніжнай выставы;

15.30 – свята беларускай кнігі, прысвечанае 130-годдзю з Дня нараджэння Я. Купалы;

16.30 – адкрыццё помніка воінам-вызваленцам у скверы імя Гудзімава;

17.00 – пачатак святкавання, прысвечанага Дню горада;

19.30 – 21.00 – канцэртная праграма з удзелам артыстаў мастацкай самадзейнасці Бярозаўскага аддзелу культуры;

21.30 – 23.00 – святочная дыскатэка на гарадской плошчы каля Пружанскага ГДГ;

22.30 – святочны салют.