• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.03.2022 | Грамадства

Журналіст, «нашанівец» і дзіцячы паэт Андрэй Скурко сустракае дзень народзінаў за кратамі

Сёння дзень нараджэння ў журналіста, «нашаніўца» і дзіцячага паэта Андрэя Скурко, які зараз знаходзіцца за кратамі, і над ім ідзе суд. Budzma.org у гэты дзень распавядае кароткую біяграфію Андрэя і прапануе чытачам павіншаваць палітвязня праз лісты.


66.jpg
Андрэй Скурко ў судзе. Фота: «Спутнік»

Ад аўтара да галоўнага рэдактара

Андрэй Скурко нарадзіўся ў мястэчку Крывічы Мядзельскага раёна ў 1978 годзе 12 сакавіка. Пасля школы атрымліваў адукацыю ў БДУ па спецыяльнасці «Беларуская філалогія» на філагагічным факультэце. Журналісцкая кар’ера як «нашаніўца» пачалася яшчэ ў 1998 годзе, праз два гады Андрэй займае пасаду намесніка галоўнага рэдактара. З 1 снежня 2006 года Скурко стаў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Наша Ніва» і займаў гэтую пасаду да 2017 года, у хуткім часе выданне цалкам перайшло ў інтэрнэт.

Маркетолаг, рэкламшчык і сцэнарыст дзіцячага выдання

Андрэй заняў пасаду кіраўніка аддзела маркетынга і рэкламы выдання. Таксама распачаў працу сцэнарыста дзіцячага выдання «Асцярожна: дзеці!», пісаў аўтарскія артыкулы для часопіса «Наша гісторыя».

У 2017 годзе ў Андрэя з’явіліся сур’ёзныя праблемы са здароўем — дыябет І тыпу, журналіст стаў інсуліназалежны і яму трэба некалькі разоў штодня рабіць адмысловыя ін’екцыі.

Андрэй мае жонку Паліну і маленькага сына Тамаша.

Затрымалі нібы за пратэсты, судзяць нібы за нясплату камуналкі

67.jpg
Андрэй Скурко, Фота «Арт-сядзіба»

8 ліпеня 2021 года Андрэя Скурко затрымалі разам з яго калегамі па выданню і змясцілі пад варту. Спачатку ён быў у статусе падазраванага па справе аб групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак, згодна арт. 342 КК РБ, але 28 ліпеня 2021 года яму прад’явілі абвінавачванне па па ч. 2 арт. 216 КК, згодна якому, Скурко і яго калегі нібы нанеслі шкоду маёмасці без прыкметаў раскрадання. Журналістаў вінавацяць у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання, дзе яны працавалі, была паводле тарыфаў для фізасобаў, а трэба было плаціць паводле тарыфаў для юрасобаў. Сгодна следству, «нашаніўцы» вінныя прадпрыемству «Мінэнэрга» больш за 10 тысяч рублёў. Гэтая сума была кампенсаваная ў поўным аб’ёмы, прадпрыемства да журналістаў прэтэнзій не мае, але крымінальная справа не была зачынена. 28 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска пачаўся працэс над палітзняволенымі журналістамі Андрэем Скурко і Ягорам Марціновічам. Судовы працэс ідзе дасюль.

За кратамі стаў дзіцячым паэтам

Знаходзячыся ў няволі, Андрэй пачаў пісаць вершы для свайго сына Тамаша і дасылаць іх у лістах. Зараз рыхтуецца аўдыёкніга дзіцячых вершаў Андрэя Скурко, якую агучваюць купалаўцы. На YouTube-канале «BAYBUS» выйшла больш за 20 мультвершаў Андрэя.

Вось як адгукнуўся пра паэтычны талент Андрэя Скурко паэт Усевалад Сцебурака: «Які месяц я хаджу пад уражаннем адкрыцця — Андрэй Скурко — класны дзіцячы паэт! Як шляхетна, мякка і па-добраму ў яго выходзіць — цуд!»

«Cпадзяюся дачакаць як ў новай Беларусі запрашу Андрэя Скурко ў прафесійную творчую арганізацыю пісьменнікаў і, на правах земляка, нясціпла напішу яму першую рэкамендацыю», — напісаў Усевалад Сцебурака.

Павіншаваць з днём нараджэння і падтрымаць Андрэя Скурко можна лістом па адрасе СІЗА-1, Мінск вул. Валадарскага 2, 220030, Скурко Андрэю Генадзевічу.

Дзіцячыя вершы Андрэя Скурко

Дзесяць катоў

Кот адзін і кот другі
Елі з макам пірагі.
Трэці і чацвёрты кот
Маслам мажуць бутэрброд.
Пяты кот і шосты зранку
Елі смачную аўсянку.
Сёмы кот і восьмы кот
П’юць са сподкаў малако.
Кот дзявяты і дзясяты
Налілі сабе гарбаты!
Каб спяваць, гуляць і бегаць —
Трэба ўсім як след паснедаць!

Вожык і дзікаабраз

Пазнаёміліся раз
вожык і дзікаабраз.
Селі разам адпачыць —
і іголкі палічыць.
На баку — сто дваццаць восем
і ніводнае на носе,
дваццаць пяць яшчэ — за вухам
(на адну з іх села муха).
На спіне — сто дзве іголкі —
а ўсіх разам будзе колькі?..
На сямнаццатым дзясятку
пачалі лічыць спачатку.
Раз — іголка, два — калючка, —
прыдаліся б ліст і ручка!
Як сем соцень налічылі,
ў небе зоры ўжо свяцілі...
Плюсавалі, памнажалі,
вочкі церлі, пазяхалі...
Засаплі спіной да спінкі
пад калючаю ялінкай.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Мастацтва

«Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава

Таго самага, у якога Гадзіла ванітуе агнём, а Адам з Евай вяртаюцца ў рай, узброеныя ПЗРК. І ўсё гэта ў форме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам

Усе вынікі працы з праблемай гвалту ў сям’і зведзеныя на нуль за апошнія тры гады. Улада хавае статыстыку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна

У выдавецтве «Янушкевіч» распачаўся перадпродаж ліцэнзаванага выдання «Брацтва пярсцёнка» — першай кнігі знакамітай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі

29 лістапада 1830-га ў Варшаве пачалося вызвольнае паўстанне — першае пасля падзей вайны 1812-га года. Што адбывалася...

Апошнія навіны

    Грамадства Мастацтва
    «Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава
    Грамадства
    Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам
    Грамадства Літаратура
    Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна
    Грамадства Гісторыя
    Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    Гісторыя
    Місія ЮНРРА і Беларусь: дапамога краіне, заангажаванасць Якуба Коласа і афіцэра Беларускай краёвай абароны
    Дэкаланізацыя — гэта не тэарэтычны панятак для інтэлектуалаў, гэта рэальнасць, з якой трэба працаваць
    Гісторыя
    Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    Грамадства
    Памерла Крыстына Шманьда, праўнучка Францішка Багушэвіча
    Грамадства
    «Беларусь пачынаецца з цябе»: натхняльны сацыяльны ролік ад «Годна»
    Грамадства Літаратура
    «Згаладаўся па вершах»: Зміцер Вішнёў пра будучыя кнігі і лабараторыю творчасці
    Грамадства
    Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла
    Грамадства
    Як беларускія нячысцікі зіму зімавалі
    Грамадства Літаратура Асоба
    Ганна Кандрацюк: «Было адзінства — нягледзячы на ўсе муры і межы, мы былі адным народам. Я хацела гэта зафіксаваць, бо цяпер незразумела, як будзе далей»
    Грамадства Гісторыя
    Аброчныя капліцы Беларусі як сродак ад эпідэмій
    Культура Літаратура
    «Бура і націск» у беларускай літаратуры

Афіша

  • 29.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Мора Хрысціны» ў Варшаве

  • 29.11 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 29.11 — 30.11Выстава падвойных дываноў у Гродне
  • 29.11 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 29.11 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 29.11 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 29.11 — 30.11Выстава Алены Хатэнка «Усё з’яўляецца чымсьці іншым» у Мінску
  • 29.11 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип