21 лютага — адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Зрабілі для вас падборку беларускіх мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць у розных гарадах свету з нагоды Дня роднай мовы, каб вы маглі годна адзначыць гэтае свята.
Ілюстрацыя: urok.shkola.of.by
Сёлета шмат мерапрыемтсваў праходзяць анлайн і далучыцца да іх можна з любой кропкі свету. Больш за тое, можна казаць не пра дзень роднай мовы, а пра цэлы тыдзень — некаторыя мерапрыемствы ўжо пачаліся, а іншыя працягнуцца і пасля 21 лютага. Так што, калі раптам абставіны не дазваляюць адзначыць дзень роднай мовы непасрэдна 21 лютага, можна зрабіць гэта і ў іншы дзень. Ёсць з чаго выбраць.
А ад рэдакцыі «Будзьма» дадамо: самае лепшае ўшанаванне роднай мовы — размаўляць на ёй кожны дзень.
А вось і абяцаная падборка.
Тыдзень роднай мовы ад «Купалаўцаў»
На YouTube-канале «Купалаўцаў» з 15 па 21 лютага вольны доступ да ўсіх анлайн-спектакляў. Можна паглядзець пастаноўкі «Радзіва Прудок», «Тутэйшыя», «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», «1984» і інш.
Дакладны расклад глядзіце на старонцы «Купалаўцаў» у фэйсбуку.
Cусветны анлайн-марафон «24 гадзіны беларускай мовы»
Цягам сутак з 7:00 (па Мінскім часе) 20 лютага і да 07:00 21 лютага беларусы з усяго свету ладзяць публічныя і прыватныя сустрэчы для ўсіх жадаючых. Без перапынкаў!
Праграма марафону вельмі насычаная: тут цікавыя лекцыі на разнастайныя тэмы, майстар класы, гульні, сустрэчы з вядомымі людзьмі, душэўныя гутаркі. Выбірайце мерапрыемсвы і далучайцеся!
Шэраг мерапрыемстваў праходзяць у адкрытым фармаце. На іх можна падключыцца без рэгістрацыі. Расклад мерапрыемстваў у адкрытых пакоях
Для ўдзелу ў некаторых мерапрыемствах патрэбна папярэдняя рэгістрацыя. Спяшайцеся! На большасць мерапрыемстваў яшчэ можна запісацца. Расклад закрытых пакояў.
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць да ўдзелу ў
Пачатак 21 лютага ў 13.00.
Дыктоўка пройдзе у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, к. 110).
З аргкамітэтам можна звязацца праз e-mail: dyktouka21@gmail.com ці па тэлефоне: (8 017) 270 04 74.
Тыдзень роднай мовы ў Інстытуце мовазнаўства
З 21 па 28 лютага Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі ладзіць шэраг мерапрыемстваў з нагоды Дня роднай мовы. У праграме: адкрытыя лекцыі, круглыя сталы, прэзентацыі, інтэрактыўныя заняткі, гульні і іншыя культурна-асветніцкія і адукацыйна-забаўляльныя мерапрыемствы. Некаторыя мерапрыемствы пройдуць у рэжыме анлайн.
З падрабязнай з праграмай можна пазнаёміцца на сайце Інстытута мовазнаўства.
Дзень роднай мовы ў Кіеве
З нагоды Дня роднай мовы21 лютага ў Кіеве стартуюць моўныя курсы «Мова Нанова». Запрошаная госця вечарыны Кацярына Ваданосава дасць падчас заняткаў невялічкі канцэрт. Уваход бясплатны.
Ёсць магчымасць далучыцца да заняткаў анлайн. Для гэтага трэба пакінуць каментар пад адпаведным пастом у тэлеграм-канале арт-паба «Торвальд».
Дзень роднай мовы ў Франкфурце-на-Майне
21 лютага Нацыянальная бібліятэка ў Франкфурце-на-Майне ладзіць імпрэзу «Памылка: мова (не) знойдзеная».
Носьбіты мовы і лінгвісты прадставяць рэдкія мовы, некаторыя з якіх знаходзяцца пад пагрозай знікнення і забыцця. Дзякуючы чытанню на мове арыгінала і перакладу ўдзельнікі змогуць адчуць гучанне беларускай, люксембургскай, саамскай і іншых моў.
У інтэрактыўных кароткіх лекцыях раскажуць пра гісторыя і месцы распаўсюджвання гэтых моў, патлумачаць іх характэрныя асаблівасці.
Пачатак а 19: 00 па мясцовым часе.
Дзень роднай мовы ў Бостане
Беларусы Бостана адзначаць Дзень роднай мовы 20 лютага праглядам мультфільм «Душа» ў якасным перакладзе на беларускую мову. Перад праглядам будуць конкурсы, дзе ў вясёлай і прыязнай атмасферы можна праверыць сваё веданне беларускай мовы.
Беларуская дыктоўка ў Варшаве
Беларускі Дом у Варшаве запрашае напярэдадні Дня роднай мовы 20 лютага напісаць Нацыянальную дыктоўку, кладзеную паводле лістоў палітвязняў. Натхняльніца і вядоўца імпрэзы — паэтка Валярына Кустава.
Дзень роднай мовы ў Даніі
20 лютага Дацка-Беларускае культурнае таварыства ладзіць літаратурную вечарыну да Дня роднай мовы з удзелам Юлі Цімафеевай і Альерда Бахарэвіча.
День роднай мовы разам з ЕГУ ў Вільні
22 лютага ў 18:30 (мясцовы час) супольнасць ЕГУ запрашае на вечарыну. У праграме:
— міні-лекцыя Андрэя Вазьянава «Родныя мовы і новыя медыя»;
— дыскусія пра мультылінгвізм у эпоху новых медыя;
— варкшоп з Ксеніяй Шталенковай па працы з аўтаперакладам;
Дэкламатарскі конкурс да Дня роднай мове ў Беластоку
Фонд «Тutaka» на Беласточчыне ўпершыню зладзіў беларускі дэкламатарскі конкурс. Урачыстая імпрэза фіналу гэтага конкурса пройдзе 21 лютага ў Беластоцкім Тэатры Лялек па вуліцы Каліноўскага, 1. Пачатак а 16:00.
На пачатку імпрэзы адбудзецца выступ беларускага паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, які прачытае лекцыю «Беларуская паэзія ў сучасным свеце».