• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
25.07.2022 | Культура Грамадства

Як у Лынтупах адсвяткавалі Дзень святой Ганны — фотарэпартаж

У мястэчку Лынтупы Дзень святой Ганны — свята, якое асабліва ўшаноўваецца. 24 ліпеня, у мясцовым Касцёле Святога Апостала Андрэя з нагоды ўрачыстасцяў прайшла святочная імша. На галоўнай плошчы ладзіліся гулянні, піша Reform.by.


30.jpg
Фота: Reform.by

Святая Ганна (Saint Anne) — у хрысціянстве маці Багародзіцы, бабуля Іісуса Хрыста, жонка святога Іаакіма (St. Joachim), якая нарадзіла дачку цудоўным чынам пасля доўгіх гадоў бяздзетнага шлюбу.

Шанаванне Святой Ганны ў Лынтупах сягае ў гісторыю касцёла і месца. 26 ліпеня 1900 года ва ўрачыстаць маці Багародзіцы ксёндз малітоўнага дома Мацей Бугяніс пасвяціў вуглавы камень. Тым самым было распачата будаўніцтва новага касцёла на месцы драўлянага, які згарэў на пачатку ХХ стагоддзя.

31.jpg
Касцёл Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. Фота: Reform.by.

Сёння ў Андрэеўскім касцёле захоўваецца ікона «Святая Ганна» канца XVII — пачатку XIX стагоддзяў.

Святая Ганна лічыцца апякункаю сямейнага жыцця, жанчыны і нараджэння, а гэтакама майстрыц і майстроў.

— Калі крыху зазірнуць у гісторыю святой Ганны, то мы даведамся простыя рэчы, — распавёў пра Апякунку падчас святочнай службы ксёндз Алег. — Святая Ганна паходзіла са святарскай сям’і. Была вельмі паможнай, шмат служыла, дапамагала. Яна выйшла замуж у 24 гады, сведчыць гісторыя яе жыцця. Але была ў яе вельмі балючая праблема — не было дзяцей. Але яна малілася аб гэтым, не расчароваўлася, не адкідвала Бога, а наадварот служыла Богу яшчэ больш. Як Іаакім. І ў 45 гадоў у яе нарадзілася дзіця. Мы можам уявіць, наколькі ў святой Ганны была трывалая малітва. І я прашу вас не адкідваць малітвы, а ісці з ёй, і ставіцца да людзей, як святая Ганна.

32.jpg
Фота: Reform.by

33.jpg
Фота: Reform.by

34.jpg
Фота: Reform.by


На галоўнай плошчы Лынтупаў адбыліся народныя гулянні, працаваў кірмаш мясцовых майстроў. Свята наведала сотні чалавек.

36.jpg
Фота: Reform.by

37.jpg
Фота: Reform.by

40.jpg
Фота: Reform.by

Лынтупскі храм сёння гэтаксама вядомы тым, што ў ім служыць ксёндз Аляксандр Баран, які быў затрыманы ў сакавіку гэтага года за «несакцыянаванае пікетаванне» і «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пробашч прабыў за кратамі шэсць сутак.

41.jpg
Фота: Reform.by

reform.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM