Дзень Волі ў Батумі

25.03.2022

25 сакавіка беларусы Батумі сабраліся ў цэнтры горада на плошчы Еўропы, каб адзначыць Дзень Волі святочным мітынгам. На мерапрыемства прыйшло некалькі соцень чалавек. Акрамя беларусаў, прысутнічалі грузіны і ўкраінцы.


13.jpg

На мітынгу гучалі беларускія і ўкраінскія песні, выступалі з прамовамі беларусы Батумі, у тым ліку і старшыня грамадскага аб´яднання «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» Раман Кісляк. Удзельнікі мытынга нагадалі, што больш за месяц ідзе вайна ва Украіне і ўшанавалі памяць усіх загінулых хвілінай маўчання.

3.jpg

Беларускі клуб у Батумі арганізаваў выставу-сушку дзіцячых малюнкаў. Большасць малюнкаў падрыхтавалі напярэдадні вучні гуртка беларускай мовы. Падчас мітынга для дзяцей была арганізавана прастора, дзе яны малявалі і майстравалі з паперы беларускія і ўкраінскія нацыянальныя сцягі.

14.jpg

10.jpg

2.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

1.jpg

4.jpg

8.jpg

9.jpg

12.jpg