Дзень Волі ў Маямі: Салідарнасць з Украінай

Святкаванне Дню Волі ў Маямі, Флорыда, cёлета цесна звязанае з падзеямі ва Украіне. Сябры аддзелу Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Паўднёвай Флорыды паднялі украінскія і беларускія сцягі, каб надалей павышаць свядомасць ўсяго свету, што бягучая праблема Украіны неаддзельная ад праблемы Беларусі.


image_2022-03-23_13-13-10.jpg

«Пакуты украінскага і беларускага народаў маюць агульны корань ў Крамлі, — кажа Сакратар аддзелу прафесар Паліна Прысмакова. — Гэта неспынная пуцінская прага панавання не толькі над прыгнечанымі народамі ў самой Расійскай Федэрацыі, але і суседніх краінах: Беларусі, Грузіі, Казахстане, а цяпер і Украіне».

WhatsApp Image 2022-03-24 at 2.51.05 AM.jpeg

photo_2022-03-23_19-21-48.jpg

Урачыстая цэрымонія разпачалася гімнам БНР. Пасля відэазварота Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы і прамоваў сябра Галоўнай Управы БАЗА Вячаслава Бортніка і Старшыні Аддзелу Аляксандры Пушкаровай, слова далі Карыне Маясеевай, маладой жанчыне з актыву украінскай дыяспары Флорыды.

photo_2022-03-23_22-15-01.jpg

WhatsApp Image 2022-03-24 at 2.52.26 AM.jpeg

«Гэта яна і яе каманда арганізуе мітынгi на сотні чалавек на вуліцах Маямі, і прадае ўкраінскі мерч на карысць пацярпелым», — адзначыла Старшыня Аляксандра Пушкарова.

photo_2022-03-23_22-23-22.jpg

Бортнік.jpg

Сябры аддзелу і госці паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні «Якая яна вольная Беларусь?». Галоўнымі вартасцямі былі высунутыя роўнасць, права выбару і адказнасць за свой выбар, і свабода слова. Вольга Вазякова правяла майстар-класы па беларускіх танцах, якія прывезла з сабою наўпрост з Плошчы Перамен.

photo_2022-03-23_22-23-25.jpg

Найбольш кранальным момантам быў выступ яе дачкі, дзяўчынкі Златы, якая распавяла пра свае дзіцячыя ўражанні ад пратэстаў 2020 года, у якіх разам cа сваякамі ўдзельнічала асабіста: «Калі я бачыла, што ідзе міліцыя, я адразу ж аддавала незнаёмым на вуліцы свае белыя і чырвоныя шарыкі. Кожны раз».

photo_2022-03-23_22-23-27.jpg

Наступнага дня актыў і сябры аддзелу наведалі дабрачынны канцэрт на збор сродкаў дзеля Украіны, арганізаваны ўкраінскай дыяспарай пры удзеле сяброў БАЗА Паўднёвай Флорыды.

photo_2022-03-23_22-23-40.jpg

Між іншых, сябра аддзелу Віталь Самсонаў быў адным з вядучы канцэрта, а сяброўка аддзелу Караліна Гіменэз заспявала «Купалінку».

photo_2022-03-23_22-28-13.jpg

Падчас канцэрта, украінцы са сцэны падзяквалі Аддзелу БАЗА Паўднёвай Флорыды за аказаную пільную дапамогу ў тэхнічнай арганізацыі першых украінскіх мітынгаў ў Маямі.

photo_2022-03-23_22-29-57.jpg

Фота: Аксаны Сігіневіч і Аляксандра Кулінковіча