На канале «Гаварун — мультфільмы па-беларуску» зʼявіўся беларускі пераклад першай серыі развіваючага мультсерыяла «Пакаё». Дарэчы, у арыгінальнай агучцы прыняў удзел Стывен Фрай.
Мультыплікацыйны серыял «Пакаё» прызначаны для самых маленькіх гледачоў. Разам з героем дзеці ў гульнявой форме даведаюцца аб шматлікіх карысных рэчах. «Вы ведаеце, хто такі Пакаё? Не? Тады вам абавязкова трэба пазнаёміцца з гэтым мульцяшным маленькім хлопчыкам. Пакаё настолькі малы, што да гэтага часу не расстаецца з соскай. Аднак ён ужо ўмее размаўляць, і яму ўсё-ўсё цікава. Кожны дзень малы пазнае што-небудзь новае», — напісана ў анатацыі да мультсерыяла.