Гэта песня стала трэцяй у выкананні дзетак — пасля “Роднага краю” і “Не быць скотам”.
“Тры чарапахі” — самая пазітыўная з песень, запісаных дзіцячым хорам “Мова Нанова”. Пасля нашумелых кліпаў “Родны край” і “Не быць скотам” нарэшце ніхто не скажа, што дзеці спяваюць “недзіцячую песню”. А ўсё таму, што песня “Тры чарапахі” — на ўсе часы і пакаленні! )
У кліпе спяваюць: Рагнеда Адэля Гацак, Яраслава Аляксандрава, Маша Івановіч, Маша Бурэйка, Ліза Дзмітрачэнка, Каця Баранава, Даша Папаламава, Соня Шэўчык, Лера Шымановіч, Яраш Грынчанка, Адэля Тарасевiч, Мсціслаў Церашкоў, Кандрат Церашкоў, Ганна Казімера Церашкова, Антось Харлап, Ян Казімер Вішнеўскі.
Музыка, словы: Лявон Вольскі
Гітара: Уладзімір Пыльчанка.
Музычны кіраўнік запісу: Вольга Шэўчык.
Аператары: Быкаў, Дутлаў.
Гук: Рыгор.
Мантаж: Дутлаў.